Добрая традыцыя “Вераска”

Стала ўжо добрай традыцыяй напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №5 “Верасок”, што ў мікрараёне Азёрны, наладжваць розныя цікавыя мерапрыемствы, актыўна праводзіць адпачынак з дзецьмі. У групах “Фантазёры” перапоўненая зала была і на гэты раз – 22 лютага, калі да дзяцей прыйшлі іх бацькі.


Мерапрыемства падрыхтавала і вяла кіраўнік фізічнага выхавання (яна ж і вядучая) Вольга Багдановіч. Весела, цікава прайшло спартыўна-музычнае свята. Пасля таго, як каманды павіншавалі адна другую, гасцей, журы і балельшчыкаў у вершаванай форме, распачалася напружаная барацьба. Дзеці выконвалі разнастайныя заданні і дастаўлялі данясенні ў штаб, выступалі ў ролі санітараў, сапёраў, перапраўляліся на “той бераг”, скакалі на фітбюлях. Разам з дзецьмі спаборнічалі і іх брацікі і сястрычкі, актыўны ўдзел прымалі бацькі: В. Барсук і Е. Барсук, Д. Сачыловіч, А. Халімончык, К. Галавач, М. Чарнушэвіч, К. Шалыгін і другія.


Падтрыманню святочнага настрою садзейнічалі музычныя паўзы, якія падрыхтавалі работнікі сада Галіна Кіцура і Тамара Забеліч. А колькі эмоцый і апладысментаў выклікалі ў гледачоў танцы-экспромты “Цыганачка” і “Яблычка” ў выкананні бацькоў-прадстаўнікоў каманд. Акрамя таго, што свята стварыла ўсім прысутным радасны настрой, прынесла дзецям задавальненне ад сумеснай дзейнасці, яно яшчэ садзейнічала выхаванню ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму і павагі да старэйшых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.