Галоўнае – дзеянне

На пачатку нарады кіраўнік справамі райвыканкама А. Палтаран праінфармаваў аб адміністрацыйнай практыцы аддзелаў і служб за мінулы тыдзень (усяго складзена 19 пратаколаў, выдадзена звыш 170 прадпісанняў) па пытаннях добраўпарадкавання і навядзення належнага санітарнага парадку на тэрыторыі раёна. Кіраўнік райвыканкама адзначыў недастатковасць прымаемых мер інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і шэрагу сельвыканкамамі і запатрабаваў ад іх, ад усіх аддзелаў, упраўленняў і служб больш адказных адносін у гэтым накірунку дзейнасці.


М. Какора крытыкаваў за недастатковасць прымаемых мер кіраўнікамі АПК, сельвыканкамамі па закупу лішкаў сельгаспрадукцыі, і найперш маладняку, з прыватных падворкаў. Размова ішла як аб заключэнні дагавораў, так і іх практычным выкананні.


Сёння за бюджэтныя грошы ніхто нікому платы ставіць не будзе, бо гэтых сродкаў проста няма. А прымусіць нядбайных гаспадароў адрамантаваць плот дазваляе заканадаўства. Нельга дапускаць, каб нават у горадзе былі паламаныя агароджы. Такія праблемы павінны быць на кантролі адпаведных служб, канстатаваў кіраўнік райвыканкама.


Начальнік РАНС У. Кулеш паведаміў, што ў в. Лагвошчы 7 сакавіка адбыўся пажар прыватнага дома. Загінуў гаспадар – па папярэдняму раследаванню пажар адбыўся з-за яго курэння ў нецвярозым стане ў ложку. Кіраўнік раёна запатрабаваў узмацніць кантроль з боку РАУС за адзінока пражываючымі грамадзянамі, асабліва тымі, хто вядзе антыгуманны ці нездаровы лад жыцця.


Паводкавая сітуацыя вызначаецца стабільнасцю, аднак усе структуры гатовы да магчымай паводкі і яе мінімізацыі.


Падчас адзінага дня МНС складзена 2 тысячы прадпісанняў па тых ці іншых парушэннях, 226 грамадзян тэрмінова паправілі сітуацыю. Ёсць недахопы па спраўнасці печаў, грубак і электраправодкі. Праца па ўстаноўцы пажарных апавяшчальнікаў малазабяспечаным грамадзянам, на думку кіраўніка раёна, патрабуе сур’ёзнай увагі і адказнасці спецыялістаў. Даручана да канца бягучага тыдня ўстанавіць 140 апавяшчальнікаў. М Какора даручыў узмацніць працу наглядальных камісій, якія працуюць дзеля папярэджання гібелі людзей, вырашэння многіх жыццёвых праблем, навядзення належнага парадку на канкрэтнай тэрыторыі, а таксама даручыў разгледзець вынікі працы камісій раёна па выніках першага квартала на пасяджэнні райвыканкама.


Н. Макарэвіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, праінфармавала аб выніках праведзенай выязной нарады аблвыканкама, праведзенай старшынёй аблвыканкама У. Дворнікам у Буда-Кашалёве, па канкрэтызацыі дзейнасці наглядальных камісій.


Аб працы наглядальнай камісіі Перароўскага сельскага Савета дэпутатаў за прайшоўшы перыяд бягучага года на нарадзе праінфармавала старшыня сельвыканкама Ганна Вашкова.


Аналіз аператыўнага стану за мінулы тыдзень прадставіў намеснік начальніка РАУС Я. Макарэвіч. 160 заяў аб супрацьпраўных дзеяннях пададзена ў РАУС, зарэгістравана 38 сямейных скандалаў. У Хваенску ў выніку сямейнага скандалу жанчына забіла мужа. Яна арыштавана, а чацвёра дзяцей дастаўлены ў дзіцячы прытулак. За тыдзень зарэгістравана 4 дарожна-транспартныя здарэнні, затрымана 7 кіроўцаў у нецвярозым стане, складзена 49 пратаколаў за парушэнне хуткасных рэжымаў, 22 пешаходы прыцягнуты да адказнасці.


Захворваемасць насельніцтва ідзе на спад, санітарная абстаноўка стабільная – праінфармавалі спецыялісты ЦРБ і цэнтра гігіены.


Аб працы і дзейнасці структуры праінфармаваў дырэктар КУП “Жыткавіцкі камунальнік” А. Савосценка. Намеснікі старшыні райвыканкама паведамілі аб працы галін вытворчай і сацыяльных сфер, праблем, патрабуючых аператыўнага ўмяшальніцтва і рашэння.


Старшыня райвыканкама даў даручэнні аб належнай прыборцы горада, будаўніцтве тратуара на вуліцы К. Маркса, рамонце існуючых тратуараў, правядзенні ямачных рамонтаў аўтадарог. Асаблівая ўвага павінна быць удзелена сучаснаму дызайну райцэнтра і населеных пунктаў раёна. Будуць праведзены адпаведныя конкурсы клумб, вуліц.


На нарадзе разгледжана шырокае кола іншых пытанняў. У ліку асноўных – падрыхтоўка да вядзення сяўбы, выкананне Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах, Дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады, выкананне сацыяльна-эканамічных параметраў у бягучы перыяд.


Падводзячы вынікі апаратнай нарады М. Какора адзначыў, што раўнадушнасці сёння не месца ў любой справе. Галоўнае — дзеянне, накіраванае на паляпшэнне стану добраўпарадкавання, умоў пражывання і дабрабыту людзей.


У. МіКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.