Грунтоўная падрыхтоўка

Грунтоўная падрыхтоўка праведзена на філіяле “Тураўскі кансервавы завод” ААТ “Тураўшчына” да сезону перапрацоўкі бярозавіку.


Дзякуючы прымаемым захадам перапрацоўчы цэх гатовы да работы: адладжана абсталяванне, закуплены слоікі і крышкі, заключаны дагаворы з лясгасамі на пастаўку неабходнай колькасці сыравіны. Яе сёлета спатрэбіцца 800 тон. Усё гэта дазволіць тураўскім перапрацоўшчыкам паспяхова справіцца з вытворчай праграмай па выпуску бярозавага соку. Яго мяркуецца выдаць з канвеера два мільёны ўмоўных слоікаў. Дарэчы, гэта на 50 працэнтаў больш чым летась.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.