КАБ СТАЦЬ САПРАЎДНЫМ МУЖЧЫНАМ…

Прафарыентацыйная работа, якая праводзіцца супрацоўнікамі райваенкамата сярод навучэнцаў школ, штогод прыносіць нядрэнны плён. Гэта праяўляецца ў стабільнай колькасці выпускнікоў, якія маюць жаданне набыць вайсковыя спецыяльнасці і стаць афіцэрамі беларускай арміі.


У гэтым годзе адзінаццаць выпускнікоў школ раёна маюць жаданне паступаць у Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь. Зараз усе яны праходзяць медагляды на прыгоднасць навучацца ў ваеннай установе па стану здароўя.


Што ваенная акадэмія з’яўляецца папулярнай навучальнай установай у выпускнікоў з нашага раёна сведчаць і лічбы мінулага года. З дзесяці чалавек, жадаючых стаць афіцэрамі, шэсць сталі курсантамі. І ў сваім выбары яны, як правіла, не расчароўваюцца. Найперш атрыманая вайсковая спецыяльнасць дазваляе не толькі годна несці армейскую службу і высокапрафесійна выконваць свае абавязкі, але пасля выхаду ў адстаўку атрыманыя веды плённа прымяняць у цывільным жыцці.


Для выпускнікоў школ яшчэ ёсць магчымасць прафесійна звязаць свой лёс з арміяй. Для гэтага варта звярнуцца ў Жыткавіцкі раённы ваенны камісарыят, дзе яго спецыялісты дадуць вычарпальную інфармацыю для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ваеннага профілю, дапамогуць з афармленнем дакументаў, праходжаннем прафадбору.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.