Мацарэла і іншыя дэлікатэсы з палескага малака

Праз месяц у Тураве пачынаецца будаўніцтва сучаснага малочнага камбіната. Ля кансервавага завода падрыхтавана пляцоўка для новай вытворчасці. Гэта адзін з праектаў Дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся. Праектная магутнасць камбіната разлічана на перапрацоўку 150 тон малака ў суткі, а выпускаць на ім будуць элітныя сыры, у прыватнасці, мацарэлу і іншыя на яе аснове, сыры, якія не патрабуць доўгага тэрміну для паспявання. Пераважна гэта будзе экспартна арыентаваная прадукцыя.


Па словах дырэктара Тураўскага малочнага камбіната Аляксея Дзянісава, аналагаў такому заводу ў Беларусі няма. Прадпрыемтсва акрамя вытворчага, дапаможнага і адміністрацыйнага карпусоў будзе мець фірменны магазін і кафэ, у якім будуць абслугоўваць не толькі персанал, а і мясцовых жыхароў разам з турыстамі. Апошнія – і гэта адна з незвычайных адметнасцяў камбіната, — змогуць трапіць з экскурсіяй у цэх, дзе на свае вочы пабачыць працэс прыгатавання сыру. Каб забяспечыць вытворчасць высокаякаснай сыравінай, ужо зараз вядуцца перамовы аб пастаўцы малака як з ААТ “Тураўшчына”, так і з іншых гаспадарак рэгіена. Паралельна вырашаюцца пытанні закупкі тэхналагічнага абсталявання і падбіраюцца кадры для будучага завода. Дырэктар камбіната Аляксей Дзянісаў асабліва падкрэслівае, што ў першую чаргу тут чакаюць ініцыятыўных і творчых спецыялістаў. Менавіта такіх людзей адміністрацыя цяпер і шукае, як у палескім рэгіене, так і сярод старшакурснікаў профільных вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў рэспублікі. На пачатковым этапе штат камбіната складзе 60-70 чалавек, а першую прадукцыю будучы калектыў плануе выпусціць ужо ў наступным годзе. Распачнуць тут з перапрацоўкі 50 тон малака ў суткі, паступова яго аб’ем будзе патроены.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.