Пачатак узяты

Работы па ўнясенню калійных угнаенняў у гэтыя дні вядуць механізатары КСУПа “Марохараўскі”. Асноўны ўчастак для гэтай дзейнасці сёння — шматгадовыя травы і выпасы.


Амаль на тысячы гектараў выпасаў ужо ўнесена ў сельгаспрадпрыемстве больш ста тон калійных угнаенняў у дзеючым рэчыве, на дзвесце сямідзесяці гектарах шматгадовых траў – больш за трыццаць тон угнаенняў. І праца не спыняецца. Выконваюць работы па ўнясенню калійных угнаенняў механізатары Сяргей Макарэвіч і Юрый Купрацэвіч.


Зараз намаганні мясцовых земляробаў скіраваны на тое, каб запусціць у работу машыну РАСА, а гэта значыць адно, што пачнецца і падкормка азімых культур азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. Гэты ўчастак работы кіраўніцтва даверыла механізатару Уладзіміру Купрацэвічу. Не за гарамі і той час, калі мясцовыя працаўнікі выведуць і пасяўныя агрэгаты. Сяўбу распачнуць з падсеву траў. Калі гаварыць пра аб’ёмы работ на сёлетняй веснавой пасяўной, то ў параўнанні з леташнім яны ў сельгаспрадпрыемстве ўзрастуць прыкладна на сорак працэнтаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.