Паказчыкі не расчароўваюць

Днямі газавікі раёна падвялі вынікі сваёй мінулагодняй дзейнасці. Па словах дырэктара МВУ “Жыткавічыміжрайгаз” Юрыя Аляксеенкі, дасягнутае працоўным калектывам задавальняе.


Усе паказчыкі вытворчай дзейнасці, аналіз якіх зрабіў кіраўнік, выкананы або перавыкананы. Напрыклад, газіфікавана 123 домаўладанні пры заданні 122, устаноўлена 541 лічыльнік газу (план 461) і інш. На сто семдзесят працэнтаў павялічана рэалізацыя спажыўцам прыроднага газу ў параўнанні з папярэднім годам. Паспяхова справіліся газавікі ўпраўлення і са сваёй галоўнай задачай: бесперабойнай і безаварыйнай падачай газу кліентам. Не абміналі на сходзе і праблем. Адна з іх, над якой будуць працаваць і ў гэтым годзе, павелічэнне продажу газу праз заправачную станцыю. У планах і газіфікацыя 34 розных аб’ектаў, як прыватных, так і грамадскіх. Па выніках мінулагодняй дзейнасці імёны шасці работнікаў упраўлення занесены на Дошку гонару ўпраўлення. Прозвішчы зваршчыкаў Івана Найдзюка і Валерыя Кабановіча калектыў вырашыў на сходзе рэкамендаваць для занясення на Дошку гонару абласнога прадпрыемства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.