Святкавалі Масленіцу

Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў ДУА “Браніслаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа” у апошні дзень масленічнага тыдня. Мэтай гэтага мерапрыемства было знаёмства з народнымі абрадамі, звычаямі, велічальнымі песнямі.


У школе на працягу 5 гадоў дзейнічае фальклорны гурток пад кіраўніцтвам Саўчыц Тамары Пятроўны. Удзельнікі гуртка да кожнага свята па календару рыхтуюць пастаноўкі. У гэтым годзе гэтае мерапрыемства праводзілася ўпершыню, больш перавагі надавалася такому святу, як “Каляды”. Нягледзячы на свой дэбют, Масленіца прайшла цікава і весела. Вучнямі былі прадэманстраваны масленічныя гульні, галоўным прызам якіх быў сімвал надыхода вясны – блінок, выконваліся гукальныя песні, танцы. “Вясна” не вытрымала і завітала да нас у госці. Па завяршэнні свята вучні і госці маглі пачаставацца блінамі і гарбатай.


Вучні з вялікай цікавасцю і задавальненнем ставяцца да работы па вывучэнню спадчыны свайго народа, з вялікай ахвотай імкнуцца паўдзельнічаць у пастаноўцы народных абрадаў.


Мабыць, гэтае дзіцячае жаданне і прафесіяналізм кіраўніка і з’яўляюцца формулай стварэння цудоўных мерапрыемстваў.


А. САЧЫЛОВІЧ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.