У Жыткавічах адкрылася новая аўташкола

У нашым горадзе цяпер ёсць некалькі аўташкол, але дэфіцыту ў курсантах, нягледзячы на ўзмацненне канкурэнцыі, ні адна з іх не адчувае. Зараз жа жадаючыя навучыцца кіраваць аўтамабілем без праблем змогуць хутчэй ажыццявіць сваю мару. Прычым ім не прыйдзецца доўга чакаць сваёй чаргі. Бо ў райцэнтры адкрылася новая аўташкола. З’явілася яна ў аўтапрадпрыемстве №16.


Прасторны вучэбны клас, абсталяваны неабходнымі нагляднымі стэндамі і дапаможнікамі, уладкаваны новай мэбляй і кандыцыянерам, трыма камплектамі камп’ютарнай тэхнікі… Каб аўташкола запрацавала ў адпаведнасці са стандартамі, было выдаткавана каля 40 млн. рублёў. Адміністрацыяй падабраны персанал, які мае адпаведную падрыхтоўку.


З моманту адкрыцця, як паведаміў Віталь Кошман, дырэктар аўтапрадпрыемства №16, навучанне ў новаспечанай аўташколе распачалі 15 курсантаў. Доўжыцца вучэбны працэс будзе каля трох з паловай месяцаў. Столькі чалавек маюць жаданне вучыцца ў чарговай групе, якая пачнецца праз тыдзень. Кошт атрымання пасведчання кіроўцы – 920 тысяч 500 руб.


Ва ўрачыстым мерапрыемстве адкрыцця аўташколы прымалі ўдзел старшыня Жыткавіцкага райвыканкама М. Какора, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс” А. Драпеза, начальнік кіравання дзяржаўнага тэхнічнага нагляду Я. Карповіч, начальнік аддзела транспартнай бяспекі і ліцэнзавання Міністэрства транспарту і камунікацый Р. Рудакоўскі. Начальнік упраўлення арганізацыі дзяржтэхнагляду Я. Карповіч уручыў кіраўніку аўтапрадпрыемства №16 сертыфікат адпаведнасці на аказванне паслуг па падрыхтоўцы кіроўцаў механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В».


Дарэчы, акрамя добрых пажаданняў, новая школа атрымала падарунак ад Гомельаблаўтатранса — яшчэ адзін сучасны камп’ютар. А першы круг пашаны на новым вучэбным аўтамабілі зрабіў старшыня райвыканкама М. Какора. Урачыстасць з нагоды адкрыцця атрымалася цёплай і запамінальнай.


У. ГАЎРЫЛОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.