У дзелавым рытме

Апаратную нараду правёў у панядзелак старшыня райвыканкама Мікалай Какора. Разгледжана шырокае кола актуальных пытанняў жыццядзейнасці раёна.


На пачатку нарады старшыня райвыканкама прадставіў службам начальніка аддзела адукацыі Емельянава Аляксандра Львовіча і пажадаў новаму кіраўніку поспеху на адказнай пасадзе.


Нарада пачалася традыцыйна з глыбокага аналізу адміністрацыйнай практыкі аддзелаў і ўпраўленняў раённых службаў па пытаннях добраўпарадкавання і навядзення належнага санітарнага стану на тэрыторыі раёна, які зрабіў кіраўнік справамі райвыканкама А. Палтаран (за тыдзень складзена 7 пратаколаў і 230 прадпісанняў).


— Адміністрацыйная праца праводзіцца, аднак па навядзенню парадкаў не паўсюль усё робіцца, як след. Недастаткова пакуль працуе камунальная служба і архітэктура, — канстатаваў М. Какора.


Надзвычайных сітуацый на тэрыторыі раёна за мінулы тыдзень не адбылося, стабільная і паводкавая сітуацыя. Наглядальнымі камісіямі наведана 101 домаўладанне, па дзяржпажнагляду складзена 5 пратаколаў парушэнняў, устаноўлена 60 пажарных апавяшчальнікаў маламаёмасным і адзінокім грамадзянам, адзначыў начальнік РАНС У. Кулеш.


155 заяў грамадзян зарэгістравана ў РАУС, праінфармаваў М. Рагачоў, начальнік аддзела ўнутраных спраў. Узбуджана 6 крымінальных спраў. Затрымана 6 кіроўцаў транспартных сродкаў у нецвярозым стане, а таксама 32 парушальнікі хуткаснага рэжыму.


З пачатку года ў раёне наглядальнымі камісіямі праверана 512 домаўладанняў, звяртаецца ўвага як на бяспеку пражывання, так і добраўпарадкаванне.


— Не павінна быць па-за ўвагай, што адзінокапражываючым бацькам павінны дапамагаць наводзіць парадак іх дзеці, — падкрэсліў кіраўнік раёна, і даручыў адпаведным службам больш плённа працаваць з роднымі і блізкімі адзінокапражываючых людзей. Увогуле, канстатаваў М. Какора, у асобных населеных пунктах не назіраецца ніякай работы па добраўпаракаванню. Як прыклад, — вёска Найда, дзе з насельніцтвам такой работы не праводзіцца, таму выяўлена днямі шмат недахопаў.


Аб працы наглядальнай камісіі на тэрыторыі Рычоўскага сельскага Савета дэпутатаў праінфармаваў старшыня сельвыканкама У. Атаманчук. На яго думку, такая дзейнасць мае вялікі рэзананс і паляпшае сітуацыю на адміністрацыйнай тэрыторыі.


Камунальная служба рыхтуецца да пачатку рамонтаў дахавага пакрыцця, бо ўзнікла нямала праблем у гэтым плане. Вядзецца комплекс работ як у плане добраўпарадкавання, так і ў іншых сферах, адзначыў А. Савосценка.


— Вы павінны своечасова рэагаваць на звароты грамадзян, — пракаменціраваў старшыня райвыканкама. — Прычыны для іх з’яўлення часам нараджаюцца з-за нядобрасумленных адносін работнікаў камунальнай службы да сваёй працы. Гэтага не павінна быць. Сельвыканкамам трэба звярнуць увагу на навядзенне парадку на могілках, правядзенне суботнікаў, запрасіць насельніцтва прыняць актыўны ўдзел у гэтай святой справе, адзначыў М. Какора.


— Пагодныя ўмовы стрымліваюць ход вясенне-палявых работ, аднак сёння актыўна ўносяцца калійныя і мінеральныя ўгнаенні. Вырашаюцца ўсе праблемныя моманты, звязаныя з функцыянаваннем АПК, адзначыў А. Наўныка, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.


На нарадзе разгледжана праца будаўнічага сектара. Як адзначыў У. Быстрэнка, намеснік старшыні райвыканкама, прагнозныя паказчыкі ў першым квартале будуць выкананы. Вядзецца будаўніцтва будынка Хільчыцкай школы, а таксама іншыя аб’екты рознага прызначэння, у тым ліку рэканструяваных згодна з дзяржаўнай праграмай развіцця Прыпяцкага Палесся.


Намеснік старшыні райвыканкама В.Рагалевіч праінфармаваў аб выкананні Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах, праектаванні будучых аб’ектаў згодна дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, а намеснік старшыні С. Таболіч праінфармаваў аб выкананні прагнозных паказчыкаў прадпрыемствамі раёна.


Гэтаксама гучалі тэмы ліквідацыі закінутых дамоў, недапушчэння выпальвання расліннасці, рамонту дарог у раёне, іншыя актуальныя пытанні.


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.