Восьмае сакавіка – свята сардэчнасці

  Вельмі шмат цёплых шчырых віншаванняў мужчынамі адрасавана было ў гэтыя дні самым дарагім, родным, каханым. Бадай, у кожным працоўным калектыве стаяла святочная атмасферы — калегі віншавалі з вясеннім святам. Сустрэчу-віншаванне з лепшымі прадстаўніцамі з розных сфер нашага жыцця наладзіла і кіраўніцтва раёна. Прайшло свята днямі ў гарадскім цэнтры культуры.


Амаль трыццаць жанчын апынуліся ў надзвычай святочнай атмасферы, якую стварылі для іх работнікі культуры. У фае была аформлена выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з сімвалічнай назвай “Усё для жанчыны на свеце”. Бадай, назва выставы пераклікалася са святочным дзействам, што прайшло і ў малой зале культурнага цэнтра. Цёплымі, пранікнёнымі радкамі вершаў, вясёлымі песнямі віталі гасцей свята дзеці. І хіба ж можна застацца нераўнадушным, калі так непасрэдна гучаць гэтыя радкі, хіба яны не маглі крануць сэрцы віноўніц урачыстасці?! Кранулі. У многіх жанчын нават слёзы ў краечках вачэй з’явіліся, а апладысменты не спыняліся. Вельмі кранулі, усхвалявалі і вядучыя свята – хлопчыкі ў строгіх касцюмах, але колькі радасці яны падаравалі ўдзельніцам свята!


Міру, дабрыні, радасці, выканання ўсіх мар пажадаў у гэты светлы дзень прысутным на сустрэчы-віншаванні старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Какора. Вясенняга настрою і дабрабыту — яго намеснік Уладзімір Быстрэнка. Быць надзейнымі сяброўкамі жыцця і сапраўднымі прыгажунямі – кіраўнік справамі райвыканкама Аляксандр Палтаран. І гэтыя віншаванні таксама прымаліся радаснымі ўсмешкамі, апладысментамі жанчын.


Трэба адзначыць, што арганізатарамі быў наладжаны відэарад, які расказваў аб прысутных у зале. Яны былі і названы – мілыя жанчыны, маці, бабулі. І ўсім юныя артысты падарылі сувеніры, кветкі, цікавыя святочныя канцэртныя нумары.


А ад імя жанчын падзякавала як прысутным мужчынам-кіраўнікам, самадзейным артыстам за свораны цудоўны вясенні настрой старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Рамановіч.


Завяршылася ж мерапрыемства яшчэ адным падарункам, але ўжо ад імя ўсіх дарослых мужчын. Педагогі Чырвоненскай музычнай школы выканалі для ўдзельніц урачыстаці папулярную песню “Там где зреет виноград зеленый”.


У. ПРЫАЗЁРНЫ.


НА ЗДЫМКУ: на сустрэчы-ушанаванні жанчын у гарадскім цэнтры культуры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.