Цікава пазнаваць новае разам

Днямі ў Жыткавіцкім гарадскім цэнтры культуры было асабліва горача. І вінавата ў гэтым не надвор’е, а традыцыйны раённы конкурс прафмайстэрства “Культарганізатар-2011”. На некалькі гадзін танцавальная зала пераўтварылася ў імправізаваную гульнёвую пляцоўку.


Куды ні глянь – усюды палескі каларыт, радасць сустрэчы. Больш за 30 культарганізатараў з шаснаццаці ўстаноў культуры сабраліся, каб паказаць сваё майстэрства і павучыцца ў калег.


Раённы конкурс прафмайстэрства накіраваны садзейнічаць павышэнню прафесійнага ўзроўню культарганізатараў, стварэнню ўмоў для творчых кантактаў спецыялістаў культурна-досугавай дзейнасці, абмену вопытам работы, пошуку новых форм работы з аўдыторыяй, папулярызацыі беларускай народнай гульні.


На конкурс былі прадстаўлены сюжэтна-гульневыя і забаўляльныя праграмы для дарослых і дзяцей па тэме: “Гульні з бабулінага куфэрка”.


Актуальнасць дадзенага напрамку вызначана неабходнасцю зберажэння і творчага развіцця народных гульнявых традыцый.


Падводзячы вынікі конкурсу, патрэбна адзначыць, што членам журы было вельмі цяжка вызначыць пераможцаў. але конкурс ёсць конкурс, і ў ім павінны быць пераможцы.


Дыпломам І ступені сярод гарадскіх устаноў культуры ўзнагароджана творчая каманда культарганізатараў Жыткавіцкага гарадскога цэнтра культуры “Зацейнік”, якая прадставіла праграму “Жывая вада бацькоўскіх крыніц”. Удзельнікамі каманд з’явіліся маладыя, таленавітыя работнікі гарадскога цэнтра культуры – Руслан Галавач, Жанна Шчучка, Аліса патапоўская, Алена Пракаповіч.


Дыплом ІІ ступені атрымаў творчы дуэт Дварэцкага гарадскога дома культуры ў складзе Ганны Катлярчук і Міхаіла Тачылы за сюжэтна-гульневую праграму “Адпачываем з Лявоніхай”.


Сярод сельскіх устаноў культуры дыплом І ступені прысуджаны творчаму дуэту Азёрнаўскага цэнтра культуры Але субат і Уладзіміру субату за правядзенне гульнева-забаўляльнай праграмы “З Ганнай на кірмашы”.


Дыплом ІІ ступені – у культарганізатараў пухавіцкага сельскага дома культуры Ірыны Купрацэвіч і Ігара турмовіча, якія прадставілі сваю праграму пад назвай “Гулі ў Саўкі і Ганулі”.


За ўменне арганізаваць аўдыторыю, тэматычны накірунак праграмы “Веснавыя забавы” дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Людміла Чопчыц і Надзея Нагорная – работнікі культуры ленінскага маладзёжнага цэнтра культуры.


Эфектыўнасць правядзення конкурсу прафмайстэрства даказана практыкай, якая паказвае, што праз удзел у народных і інтэлектуальных гульнях работнікі культуры і наведвальнікі далучаюцца да складанага працэсу зносін і пазнання.


Н. Шагун, метадыст.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.