Малочнай вытворчасці – сучасныя ўмовы

Будаўніцтва сучаснага малочнатаварнага комплексу вядзецца ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Людзяневічы”.


Новабудоўля вядзецца ў непасрэднай блізкасці ад цэнтральнай сядзібы гаспадаркі. Работы ідуць даволі шпаркімі тэмпамі – гатоўнасць некаторых аб’ектаў ужо складае сто працэнтаў. Будаўнікі працуюць  адразу і на ўзвядзенні памяшканняў для ўтрымання кароў, і малочнага блока з даільнай залай, іншых збудаванняў. Новы комплекс разлічаны на шэсцьсот галоў. Кошт будоўлі на цяперашні час складае прыкладна 28 мільярдаў рублёў.


Сучасныя ўмовы для развіцця малочнай вытворчасці плануецца стварыць  і ў КСУПах “Коленскае” і “Марохараўскі”. Тут таксама сёлета распачнуцца работы па ўзвядзенню аналагічных малочнатаварных комплексаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.