Вялікая Айчынная вайна зноў нагадала аб сабе смертаносным боепрыпасам.

Мінамётную міну часоў мінулай вайны выкапалі падчас рыцця траншэі на будоўлі кацельні ў былым ваенным гарадку. Адразу работы былі прыпынены, а небяспечная знаходка ўзята пад ахову супрацоўнікамі міліцыі. Выкліканыя сапёры на другі дзень абясшкодзілі боепрыпас. Сёлета гэта першы выпадак, калі на тэрыторыі раёна выяўлены ўзрыванебяспечны прадмет. У мінулым годзе сапёрам даводзілася наведвацца ў раён, каб абясшкодзіць знойдзеныя боепрыпасы часоў вайны, чатыры разы, падчас іх вайскоўцамі знішчаны чатыры артылерыйскія снарады  і адна мінамётная міна. Як адзначыў ваенны камісар Мікалай Акунец,  пры выяўленні ўзрыванебяспечных прадметаў неабходна адразу паведамляць у райваенкамат па тэлефоне 21551, і ні ў якім разе не трэба іх чапаць рукамі, бо яны могуць узарвацца.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.