З адказнасцю да справы

Апаратная нарада ў райвыканкаме пачалася з разгляду адміністрацыйнай практыкі па навядзенню парадку на тэрыторыі раёна. Як адзначыў кіраўнік справамі райвыканкама А. Палтаран, за мінулы тыдзень складзена службамі раёна, гарсельвыканкамамі 17 пратаколаў, 445 прадпісанняў. Звярталася ўвага на якасць работы па кантролю за выкананнем аформленых прадпісанняў. Маніторынг, праведзены кіраўніцтвам спраў райвыканкама, паказаў належныя падыходы ў гэтым накірунку у Людзяневіцкім, Чырвоненскім, Юркевіцкім сельскіх Саветах.


Старшыня райвыканкама М. Какора акцэнтаваў увагу на  адказны падыход усіх службаў у плане навядзення парадку і санітарыі.


Старшыня райвыканкама, зыходзячы з нядаўняга паслання кіраўніка дзяржавы да беларускага народа і парламента, акрэсліў шырокае кола задач, якія стаяць перад Жыткаўшчынай.


За мінулы тыдзень у Жыткавічах здарыўся адзін пажар – з-за няспраўнасці бытавога катла згарэла дахавае пакрыццё дома. Супрацоўнікі РАНС 17 разоў выязджалі на тушэнне ачагоў выпальвання расліннасці і звалак.


У раёне в. Беразнякі адбылося ДТЗ – 8 чалавек пацярпела, 2 з іх загінула, дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Выратавальнікам давялося выкарыстоўваць спецыяльнае абсталяванне, каб выратаваць людзей, якія знаходзіліся ў аварыйных аўтамабілях.


У межах адзінага дня папярэджання надзвычайных сітуацый назіральнымі камісіямі праверана 87 домаўладанняў, выяўлена 14 парушэнняў эксплуатацыі пячнога абсталявання, 42 парушэнні эксплуатацыі электраправодкі, а таксама іншыя парушэнні, якія могуць прывесці да надзвычайных сітуацый і гібелі людзей.


Кіраўнік раёна абавязаў адказныя службы ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі накіроўваць для працы ў назіральныя камісіі сельвыканкамаў сваіх спецыялістаў, не дапускаючы зрываў, і запатрабаваў прыцягнуць да адказнасці тых, хто праігнараваў такія даручэнні.


Аб працы назіральнай камісіі Мілевіцкага сельвыканкама праінфармаваў старшыня камісіі М. Прышчык. За чатыры месяцы камісія наведала 50 сем’яў, складзена 305 прадпісанняў, якія ў большай частцы выкананы.


За мінулы тыдзень у РАУС паступілі 174 заявы і паведамленні, узбуджана 10 крымінальных спраў, 9 раскрыта, складзена 36 адміністрацыйных пратаколаў, зарэгістравана 8 дарожна-транспартных здарэнняў, затрымана 11 кіроўцаў у нецвярозым стане за рулём.


Разгледжана шырокае кола пытанняў камунальнага характару, стану эканомікі ў бягучы перыяд, будаўніцтва сацыяльназначных аб’ектаў.


Асаблівая ўвага ўдзелена рабоце АПК. Як праінфармаваў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А. Наўныка, на панядзелак пасеяна 43% яравых культур, 23% кукурузы, 39% бульбы ад запланаванага. У сувязі з тым, што частка збожжавых і рапса вымерзла, ажыццяўляецца перасеў пашкоджаных палеткаў. Звярталася ўвага на паскарэнне сяўбы кукурузы, а таксама на належную арганізацыю працы пасяўнога канвеера.


Кіраўнік раёна запатрабаваў ад службаў больш адказных падыходаў да вядзення сяўбы: ужо а палове сёмай тэхніка павінна быць у полі і вяртацца прыцемкам. Для гэтага распрацаваны ўмовы заахвочвання, у тым ліку і забяспечваюцца механізатары гарачым харчаваннем. За невыкананне гэтых патрабаванняў будуць прыцягвацца да адказнасці службовыя асобы і кіраўнікі.


На нарадзе абмеркавана шырокае кола пытанняў, звязаных са святкаваннем 1 Мая, арганізацыі свята кулікоў у Тураве, Юр’еўскага карагода ў Пагосце, Дня Перамогі. 23 украінцы–удзельнікі міжнароднага велапрабегу прыбудуць 29 красавіка ў Жыткавічы, а на наступны дзень прадоўжаць свой шлях у Брэст. Кіраўнік райвыканкама даў даручэнне не пакінуць без увагі ніводнага ветэрана ў майскія дні. Размова на нарадзе таксама ішла і аб якаснай працы ўчастковых інспектараў міліцыі на сваіх участках, а таксама ўзняты іншыя актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Падводзячы вынікі апаратнай нарады, М. Какора запатрабаваў ад кіраўнікоў усіх узроўняў адказна ставіцца да справы за якую яны адказваюць. Жыццё патрабуе ад нас пастаяннага руху наперад.


Па матэрыялах райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.