Абмен вопытам — справа карысная

На базе ДУА “Пухавіцкі НПК д/с-БШ” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання. Удзельнікаў РМА сустрэлі і сардэчна прывіталі дырэктар школы Боган І.І. і яе намеснік Глоўка Л.В. Затым  настаўнікі падзяліліся на дзве групы. Адна група на чале з кіраўніком РМА Салей І.А. накіравалася на ўрок  “Экалагічныя праблемы Беларусі” ў 7 клас, які давала класны кіраўнік Аліфяровіч С.У., а другая — у 9 клас на ўрок “Нефармальныя аб’яднанні моладзі”, які праводзіла класны кіраўнік Конан І.М.


На адкрытых уроках былі выкарыстаны інфармацыйныя тэхналогіі (прэзентацыі), што дазволіла  вучням больш эфектыўна засвоіць матэрыял. Настаўнікі пры падрыхтоўцы ўрокаў улічылі і ўзроставыя асаблівасці дзяцей. Так, напрыклад, вучні 9 класа самастойна рыхтавалі матэрыял па абраных імі нефармальных аб’яднаннях. Настаўнік стварыла ўмовы для таго, каб кожны вучань меў магчымасць выказацца, сфарміраваць свае адносіны да ўзнятай праблемы, знайсці свой шлях да вырашэння сітуацыі. Класны кіраўнік 7 класа выкарыстала гульнявыя формы, што дапамагло актывізаваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў.


Кульмінацыйным момантам стала выхаваўчае мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў “Азбука дарожнага руху”, якое падрыхтавала і правяла сацыяльны педагог Акунец М.Я. Дзеці адразу ўзялі ў палон прысутных сваімі талентамі і непасрэднасцю. Вучні праз танцы, песні, гульні, мультфільмы засвойвалі важныя для бяспекі жыцця правілы.


Усё закончылася абмеркаваннем убачанага і пачутага. Кіраўнік РМА Салей І.А. дала магчамасць выказацца кожнаму. Гучалі толькі цёплыя і ўдзячныя словы.


І. Конан.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.