Лета – дарожна-будаўнічы сезон

З усталяваннем цёплага надвор’я ў дарожнікаў прыкметна павялічваецца аб’ём работы. На вясну і лета прыпадае актыўны рамонтны сезон.


Немалыя сродкі плануе асвоіць сёлета і ДБУ-21 – каля 12 мільярдаў рублёў будзе затрачана на будаўніча-мантажныя работы.


Асноўныя аб’екты гэтага года – бягучы рамонт двух участкаў аўтадарогі Гомель – Кобрын (ад былога паста ДАІ ў гомельскім накірунку) і транспартнай развязкі на аўтадарозе Мінск – Мікашэвічы.


Акрамя таго, калектыў упраўлення працуе на будаўніцтве дарог і ў саміх Мікашэвічах для РУПП “Граніт”. Працягнецца таксама будаўніцтва лесагаспадарчых дарог у НП “Прыпяцкі” і жыткавіцкім лясгасе.


Як падкрэсліў адказны за арганізацыю ідэалагічнай работы  ДБУ-21 Леанід Кот, задачы стаяць складаныя і аб’ёмныя, але яны ўпаўне па сілах дарожнікам. Раз ёсць работа, то будзе і дабрабыт. Галоўнае, працаваць якасна і без нараканняў.


С. ДАЙНЕКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.