Разгледжаны актуальныя пытанні

 Апаратную нараду правёў у панядзелак старшыня райвыканкама М. Какора. У цэнтры ўвагі былі актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.

Нарада пачалася з аналізу дзейнасці па навядзенню парадку і добраўпарадкавання: адказнымі службамі на парушальнікаў складзена 15 пратаколаў і 371 прадпісанне. Нягледзячы на наяўнасць працы ў дадзеным накірунку, на думку  кіраўніка раёна, шмат яшчэ недахопаў маецца ў Тураве, Перарове, Рычове, Азяранах і навакольных вёсках. З боку кіраўнікоў мясцовых органаў улады не арганізавана належная праца па падкошванню тэрыторый, ліквідацыі пакінутых дамоў, устаноўцы і афарбаванню агароджаў, у цэлым навядзенне парадку на зямлі. У горадзе Жыткавічы таксама не ўсё зроблена як след, пераканана кіраўніцтва раёна. “Мы павінны зрабіць усімі намаганнямі нашы населеныя пункты прыгожымі і ўтульнымі,” – канстатаваў М. Какора. Адказнасць за вырашэнне гэтых пытанняў ляжыць на кіраўніках гарсельвыканкамаў.


Асаблівую актуальнасць набывае  прафілактыка і недапушчэнне пажараў. У адзіны дзень папярэджання надзвычайных сітуацый назіральнымі камісіямі праверана 104 домаўладанні, выдадзена 2 прадпісанні, у адным доме ў в.Браніслаў не ўхілены раней выяўленыя парушэнні па бяспецы жылля. Звярталася ўвага на неабходнасць кантролю за працай сацыяльных работнікаў, якія абслугоўваюць пажылых адзінокіх людзей. Адначасова канстатавалася, што мясцовым органам улады і сацыяльным службам  неабходна практыкаваць звароты да дзяцей і родных адзінокапражываючых жыхароў, каб людзі не былі пакінуты сам-насам са сваімі жыццёвымі праблемамі. Гэтая праблема больш маральнасная, але вельмі актуальная ў апошнія гады.


За мінулы тыдзень па лініі РАУС зарэгістравана 114 паведамленняў аб правапарушэннях, узбуджана 9 крымінальных спраў, 7 раскрыта, здарылася 4 ДТЗ, зарэгістравана 113 парушэнняў правіл дарожнага руху кіроўцамі аўтамабіляў і 6 пешаходамі.


У цэнтры ўвагі былі пытанні камунальнага характару (вядзецца рамонт дахавага пакрыцця шматпавярховых дамоў, а таксама капітальныя рамонты дамоў і пад’ездаў, бягучы рамонт кацельняў і цеплавых сетак, і іншае), выканання прагнозных паказчыкаў прамысловымі прадпрыемствамі раёна, будаўніцтва жылля ў горадзе і на вёсцы. Разглядалася шырокае кола пытанняў, звязаных з будаўніцтвам малочнатаварных комплексаў у гаспадарках, зернесушыльных комплексаў, праектавання, будаўніцтва аб’ектаў па дзяржаўнай праграме развіцця Прыпяцкага Палесся.


У АПК завяршаецца сяўба кукурузы. У адпаведнасці з графікамі вядзецца сяўба аднагадовых культур, распачата корманарыхтоўка.


Кіраўнік раёна даручыў дарожным службам і сельгаспрадпрыемствам тэрмінова стварыць брыгады па ліквідацыі хмызнякоў уздоўж дарог, прыдарожных палос і ўскраін палёў. Дадзена шэраг даручэнняў, звязаных з функцыянаваннем іншых сфер.


Па матэрыялах райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.