Усё для развіцця дзяцей

Цэнтр турызму, экалагічны цэнтр і станцыя тэхнічнай творчасці моладзі — такія пазашкольныя ўстановы з’явяцца ў нашым райцэнтры. Зараз для іх ідзе пошук памяшканняў, распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя. Гэта праекты дзяржаўнай праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся.


Новыя аб’екты будуць садзейнічаць усебаковаму развіццю дзяцей, займаць іхні вольны час, спрыяць справе выхавання. Дарэчы, праграма развіцця Прыпяцкага Палесся закранае і існуючыя ўстановы адукацыі. У шэрагу з іх запланаваныя рамонтныя работы, для многіх будуць закуплены сучасныя тэхнічныя сродкі навучання – камп’ютары, мультымедыйныя ўстаноўкі, інтэрактыўныя дошкі. Сёлета аддзел адукацыі атрымае і спецыяльны аўтобус для падвозу вучняў на міжшкольныя факультатывы, якія арганізуюцца з мэтай паляпшэння якасці адукацыі вясковых дзяцей.


На думку начальніка аддзела адукацыі Аляксандра Емельяненкі, у ліку прыярытэтных задач разам з павышэннем эфектыўнасці працэса навучання і паляпшэннем матэрыяльнай базы таксама стаяць развіццё творчага патэнцыялу, занятасць дзяцей у пазашкольны час, прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў і прафарыентацыйная работа з вучнямі.


С. УЛАДЗІМІРАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.