Імітацыі дзейнасці не трэба. Трэба працаваць

Апаратную нараду правёў у панядзелак старшыня райвыканкама М. Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыцця і дзейнасці раёна.


Выпускны баль. Вынікі праведзеных выпускных мерапрыемстваў у раёне агучыў начальнік аддзела адукацыі А. Емельянаў. Выпускныя балі, згодна прадстаўленай інфармацыі, прайшлі арганізавана, з боку аддзела адукацыі і адказных службаў ажыццяўляўся кантроль.


— Мы павінны прыняць рашэнне райвыканкама аб правядзенні ў наступныя гады выпускных мерапрыемстваў і завяршальнай часткі – сустрэчы світанкаў на цэнтральнай плошчы горада. Неабходна спыніць стыхійнае наведванне выпускнікамі лясоў і вадаёмаў, каб не азмрочваць свята трагічнымі фактамі, як гэта адбылося на пляжы ў Жыткавічах, дзе загінуў 19-гадовы навучэнец прафтэхвучылішча. Трэба прыняць усе меры, каб папярэдзіць  трагічныя выпадкі, не дапускаць гібелі людзей, – адзначыў старшыня райвыканкама.


Адміністрацыйная практыка. За мінулы тыдзень складзена адпаведнымі службамі 75 адміністрацыйных пратаколаў, вынесена 351 прадпісанне, канстатаваў кіраўнік справамі райвыканкама А. Палтаран. Шэраг недахопаў адзначана ў Юркевіцкім, Дзякавіцкім, Чырвоненскім сельсаветах.


– Недахопаў у гэтым напрамку нямала, — канстатаваў М. Какора. – Хмызняк “выходзіць” на асфальт, а дарожныя службы “спяць” на дарозе М-10 Гомель–Кобрын. Яны павінны аплаціць тым прадстаўнікам арганізацый, якія дабравольна  працуюць на ачыстцы прыдарожных палос. Недастаткова працуе ўздоўж дарог і лясгас.


Па добраўпарадкаванню трэба значна палепшыць сітуацыю, навесці ідэальны парадак ва ўсіх населеных пунктах раёна, – такое патрабаванне выказаў старшыня райвыканкама.


Надзвычайныя сітуацыі. Як паведаміў начальнік РАНС У. Кулеш, за мінулы тыдзень у раёне адбылося 2 пажары (згарэў дах тэхнічнага будынка ААТ “Жыткавічлес” – парушэнне правіл пажарнай бяспекі; домаўладанне ў Рычове – як мяркуецца, з-за неасцярожнасці з агнём). Ратавальнікі на працягу двух дзён выязджалі на тушэнне тарфянікаў, аказвалася дапамога службам РАНС суседніх раёнаў.


Аб дзейнасці назіральных камісій гарсельвыканкамаў праінфармаваў намеснік начальніка РАНС І. Хацяновіч. Агучаны недахопы ў арганізацыі працы камісій у Дзякавіцкім, Марохараўскім, Чырвоненскім, Мілевіцкім, Ленінскім, Руднянскім, Рычоўскім сельскіх выканаўчых камітэтах, а таксама ў г. Жыткавічы.


— За недахопы трэба прыцягваць да адказнасці кіраўнікоў і членаў камісій. Вельмі важна забяспечыць насельніцтва, якое абслугоўваецца аўтамагазінамі, пажарнымі апавяшчальнікамі і засцерагальнымі металічнымі лістамі. Неабходна мэтанакіравана працаваць у гэтым важным накірунку. Для паляшэння працы ў састаў назіральных камісій варта ўключаць супрацоўнікаў энерганагляду і міжрайгазу. Трэба выпрацаваць агульныя канцэптуальныя падыходы дзейнасці назіральных камісій раёна. Вынікі працы назіральных камісій па г. Жыткавічы неабходна прааналізаваць на раённай назіральнай камісіі. Тры дні на тое, каб выправіць усе выяўленыя недахопы, — падагуліў М. Какора. — Імітацыі дзейнасці не трэба, патрэбна сур’ёзная праца.


Абавязаныя асобы. На жаль, не ўсе абавязаныя асобы, выхаванне чыіх дзяцей узяла на сябе дзяржава, выходзяць на працу. Старшыня райвыканкама звярнуў увагу адказных служб, у тым ліку праваахоўных структур, на ажыццяўленне жорсткага кантролю з мэтай безагаворачнага выканання адпаведнага ўказа кіраўніка беларускай дзяржавы.


РАУС. Згодна інфармацыі намесніка начальніка РАУС Я. Купрацэвіча, зарэгістравана за тыдзень 166 заяў і паведамленняў, узбуджана 8 крымінальных спраў, з іх 4 раскрыта, адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў, 1 здарэнне са смяротным зыходам (збіты веласіпедыст у Жыткавічах). Выяўляюцца факты нядобрасумленнасці выконвання абавязкаў вартаўнікамі.


— У кіраўнікоў АПК трэба спытаць, як яны кантралююць працу аховы. Гэта недапушчальна, што вартаўнікі на працы п’яныя альбо зусім спяць, — адзначыў М. Какора.


Рознае. Усе вадаёмы, дзе дазволена купанне, якасць вады, як паказалі пробы, добрая, канстатаваў  галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Л. Белка. На іншых вадаёмах устанаўліваюцца папераджальныя знакі аб забароне купання.


На нарадзе разгледжаны: вынікі працы прамысловых прадпрыемстваў, АПК, арганізацый раёна па прыцягненню інвестыцый, выкананне праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, дзейнасць сельгаспрадпрыемстваў. Таксама ішла размова аб працы галін вытворчай і сацыяльных сфер, агучаны праблемы, якія патрабуюць аператыўнага ўмяшальніцтва для іх вырашэння. У цэнтры ўвагі была і арганізацыя падпісной кампаніі на перыядычныя выданні Беларусі.


Па матэрыялах райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.