Лета — на здароўе

 Першага чэрвеня пачынаюць сваю работу дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. У 25 установах адукацыі напрацягу трох тыдняў будуць адпачываць 1170 рабят. Гэта амаль на сто чалавек больш, чым летась.

На базе некалькіх школ раёна створаны профільныя атрады: у Чырвоным і Тураўскай САШ №1 – для так званых цяжкіх падлеткаў, што стаяць на ўліку, а ў Жыткавіцкіх школах №2, 3, а таксама ў гімназіі будуць займацца групы адораных дзяцей. На працягу змены рабят чакаюць розныя мерапрыемствы пазнавальнага і культурна-забаўляльнага характару. Шмат увагі будзе ўдзелена патрыятычнаму  выхаванню, актыўнаму ладу жыцця. З поўнай нагрузкай будуць працаваць школьныя гурткі, камп’ютарныя класы і спартыўныя залы. У госці да рабят прыйдуць прадстаўнікі розных службаў. У лагеры прадугледжана двухразовае харчаванне.


Насычаннай абяцае быць і праграма аздараўленчых лагераў спартыўных школ раёна. Так,  у гэтым сезоне ў ДЮСШ “Матор” створана 6 груп дзяцей агульнай колькасцю 104 чалавекі. Столькі ж рабят запісана ў Тураўскай спортшколе “Юнацтва”. У дзве змены будуць адпачываць 219 выхаванцаў ДЮСШ спортаддзела.


Юныя лёгкаатлеты, гіравікі, футбалісты, валейбалісты, акрамя трэніровак, правядуць шэраг экскурсій і спаборніцтваў, запланаваны актыўны адпачынак на вадзе і паходы, а таксама шэраг карысных спраў. Так, напрыклад, матораўцы адзін з дзён прысвецяць добраўпарадкаванню тэрыторыі царквы, што будуецца ў Жыткавічах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.