Ніхто, акрамя нас!

З усіх сродкаў массавай інфармацыі раёнка па ранейшаму застаецца адзінай, самай блізкай для чалавека інфармацыйнай крыніцай. Толькі на старонках рэгіянальнай газеты можна ўбачыць знаёмых, сяброў, блізкіх людзей і падрабязна даведацца аб падзеях у раёне, спазнаць шмат чаго іншага, цікавага і захапляльнага. Гэтага, акрамя раённай газеты, не змогуць зрабіць ніхто іншы, у тым ліку і інтэрнэт. Разумеюць гэта і шматлікія чытачы. Тым больш што яскравым прыкладам гэтаму стаў чарговы дзень падпісчыка, арганізаваны супрацоўнікамі раённага вузла паштовай сувязі і “Новага Палесся”.


З дзесяці гадзін раніцы ініцыятары гэтай акцыі прымалі падпіску ў кожнага жадаючага прыняць удзел ў розыгрышы невялікіх прызоў газеты. Удзел у гэтым мерапрыемстве змаглі прыняць жыхары нават з самых аддаленных куткоў нашага раёна.


У цэнтральным аддзяленні раённага вузла паштовай сувязі кожны наведвальнік мог прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі, арганізаванай паштавікамі. Ды і падпіску аформіць на любое выданне, не толькі краіны, але і замежжа.


— Для мяне “Новае Палессе” гэта адзінае выданне, якое я чытаю і паважаю, — дзяліліся з паштавікамі некаторыя жыхары райцэнтра, — таму і заўжды буду з ім разам.


А напрыканцы працоўнага дня адбыўся розыгрыш прызоў “Новага Палесся”. Сярод пераможцаў апынуліся Марыя Гарбачова ( м-н  Азёрны), Таццяна Собаль (в. Запясочча), Ліна Коршак (в. Марохарава), Вольга Чыжык (в. Хлупін), Зінаіда Марусіч (в. Запясочча),  Жанна Пышняк (в. Марохарава),  Валянціна Нікановіч (в. Вятчын) і Мірановіч Леанід (в. Вятчын). Але ж, безумоўна, галоўны прыз атрымае кожны наш падпісчык – “Новае Палессе”.  Гэтае выданне мы пастараемся зрабіць яшчэ больш цікавым для чытача.


Заставайцеся з намі!


А. УЛАДЗІМІРАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.