Творчая перамога. Творчых людзей

27  мая ў Гомелі ўзнагароджвалі пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, арганізацый радыё і тэлебачання, журналістаў, якія працуюць на тэрыторыі нашай вобласці. Цырымонія праходзіла ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Сёлета вызначаны 13 пераможцаў.  Гэта лепшыя журналісты друкаваных і электронных СМІ, фотакарэспандэнты, творчыя калектывы. І дзве ўзнагароды – у прадстаўнікоў нашай газеты.


Сярод пераможцаў у намінацыі “Лепшы журналіст” – галоўны рэдактар “НП” Уладзімір Гаўрыловіч.  Журы высока ацаніла  нарысы  і замалёўкі пра простых людзей Жыткаўшчыны, якія напісаны з любоўю і непасрэднасцю. Аўтар ганарыцца тым, што жыве побач з імі, працуе дзеля іх…


А ў намінацыі «Лепшы фотакарэспандэнт» сярод пераможцаў высокага конкурсу  і фотакор газеты Вікенцій Кіжнёў. Шмат гадоў працуе ў выданні фотамайстар, імкнецца захаваць краявіды роднага краю, лепшых прадстаўнікоў свайго раёна  каляровымі фотафарбамі.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.