Уладзіміру Гаўрыловічу ўручана міжнародная прэмія Баяна

  Беларускі  празаік і публіцыст з палескай глыбінкі Уладзімір Гаўрыловіч узнагароджаны прэстыжнай Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя старажытнарускага песнятворцы Баяна. Гэтую ўзнагароду ён атрымаў на  свяце  славянскай пісьменнасці і культуры «На зямлі Баяна», якое праходзіла 28-29 мая ў старажытным  Трубчэўску (Бранская вобласць, Расійская федэрацыя).


Уладзімір Гаўрыловіч вялікую ўвагу ў сваіх мастацкіх і публіцыстычных творах скіроўвае на захаванне адзінай духоўнай прасторы славянскага свету.  А яшчэ  шмат увагі ў дзейнасці кіраўніка Гомельскага абласнога аддзялення  грамадскага аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі ўдзяляе  прапагандзе літаратурных дасягненняў братэрскіх славянскіх народаў, прыкладае нямала намаганняў дзеля  арганізацыі творчых сустрэч паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, Украіны і Расіі, накіраваных на ўмацаванне творчых сувязяў паміж пісьменнікамі прымежных рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


На Гомельшчыне па ініцыятыве пісьменніка  заснавана Міжнародная літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага, якой штогод узнагароджваюцца дзеячы культуры і літаратуры суседніх дзяржаў, праводзяцца святы “Славянскія літаратурныя дажынкі”, выпускаецца літаратурны альманах, у якім змяшчаюцца творы пісьменнікаў з братэрскіх краін. Прэстыжная  прэмія, заснаваная  яшчэ за савецкім часам  у 1986 годзе  Саюзам пісьменнікаў Расіі,Фондам культуры Украіны, аб’яднаннем «Белая Русь», Саветам губернатараў прымежных гарадоў і абласцей Расіі, Украіны і Беларусі, і цяпер аргкамітэтам міжрэгіянальнага свята прысуджаецца за творы, якія нясуць святло славянскай духоўнасці, што сыходзяць каранямі ў славянскую міфалогію і фальклор і сцвярджаюць ідэі сяброўства і братэрства славянскіх народаў. Разам з нашым земляком міжнародную прэмію Баяна атрымалі сустаршыня саюза пісьменнікаў Расіі празаік Мікалай Іваноў, старшыня Міжнароднага саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў паэт Анатоль Міроненка (Украіна) (на здымку на 1-й стар.).


У творчым форуме на зямлі быліннага Баяна прымалі ўдзел і іншыя гомельскія майстры слова, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Штогадовае свята, што ладзілася  26 раз, сабрала творчыя калектывы, а таксама пісьменнікаў з прымежных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны.


Соб. инф.


 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.