Новая царква адкрыта ў пасёлку Азёрны

Святое месца з’явілася  на цэнтральнай сядзібе рыбгаса “Белае”: тут нядаўна ўрачыста адкрыта царква ў гонар расійскага свяціцеля Іаана Табольскага. Першую службу і хрэсны ход правёў у новым праваслаўным храме благачынны Тураўскай царкоўнай акругі Генадзь Хаткевіч.


Ва ўрачыстасці, у якой удзельнічалі вернікі не толькі Азёрнага, але і з навакольных вёсак і нават з Жыткавічаў, прыязджалі старшыня раённага савета дэпутатаў Ніна Рамановіч, прадстаўнікі райвыканкама, бралі ўдзел і кіраўнік мясцовага сельвыканкама А. Шпакевіч, кіраўніцтва рыбгаса і іншых структур, якія ўнеслі значны ўклад у будаўніцтва новага храма.


Як адзначыла карэспандэнту “НП” А. Шпакевіч, старшыня сельвыканкама, ініцыятыва мясцовай жыхаркі А. Харытановіч была падтрымана мясцовай уладай, і, дзякуючы спонсарскай дапамозе, якую ахвяравалі на храм мясцовыя жыхары, арганізацыі, вытворчае аб’яднанне “Граніт”, прадстаўнікі Еўрапейскага саюза (усіх пералічыць немагчыма), ідэя набыла жыццёвасць. Добраўпарадкавалі тэрыторыю сельвыканкам і рыбгас “Белае”.  А вось унутранае напаўненне храма адбылося дзякуючы падтрымцы і грашовым ахвяраванням землякоў і добрых сяброў палешукоў ажно з самай Адэсы – дэлегацыя з украінскай жамчужыны прыязджала таксама на адкрыццё храма.


У хуткім часе храм будзе асвечаны епіскапам Тураўскім і Мазырскім. Пры гэтым новаму храму будзе падорана ікона з мошчамі святога Іаана Табольскага.

Новая царква адкрыта ў пасёлку Азёрны: 2 комментария

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.