Новости района

Новая техника. Мирового уровня


Даже в сложные времена белорусы могут работать и создавать новую технику мирового уровня. Такое мнение высказал 5 августа Президент Беларуси Александр Лукашенко, отвечая на вопросы журналистов СМИ Могилевской и Витебской областей в агрогородке Александрия. Глава государства дал высокую оценку новому зерноуборочному комбайну ПО «Гомсельмаш» «Полесье GS-16», опытный образец которого был ему продемонстрирован на полях ОАО «Александрийское».


 


Утверждена новая госпрограмма


Президент Беларуси Александр Лукашенко 1 августа подписал указ №342 «О Государственной программе устойчивого развития села на 2011-2015 годы». Цель программы — обеспечение устойчивости социально-экономического развития села и улучшение его демографической ситуации на основе повышения экономической эффективности агропромышленного комплекса, развития предпринимательской инициативы, обеспечения сбалансированности внутреннего продовольственного рынка, наращивания экспортного потенциала, повышения доходов сельского населения, уровня социально-бытового и инженерного обустройства сельских населенных пунктов, сохранения и развитие села.


Памятное событие


В день памяти благоверных князей Бориса и Глеба в городе Туров произошло памятное событие для православных верующих. Впервые за последние 700 лет в одной из самых древнейших епископских кафедр Беларуси установлен центральный купол и крест над кафедральным собором в честь святителя Кирилла и Лаврентия Туровских.


Только год прошел с того момента, как Патриарший Экзарх всея Беларуси высокопреосвященнейший Филарет освятил камень фундамента нового строения и уже сегодня собор стал достойным украшением города с более чем 1000-летней историей. Глава Белорусской православной церкви освятил в нынешнем году и сам храм, центральный купол и крест над собором в День памяти Кирилла Туровского.


В рамках программы «Припятское Полесье»


9 августа 2011 года на базе Житковичского РайПО прошел выездной семинар-правление Гомельского облпотребсоюза с участием председателя правления В.А. Смольского.


В рамках семинара состоялось открытие объекта, включенного в Государственную программу социально-экономического развития и комплексного использования природных ресурсов Припятского Полесья – ресторана «Белая Русь». Реконструкция ресторана производилась на счет средств инновационного фонда Белкоопсоюза, кредитных ресурсов и собственных средств Житковичского РайПО на общую сумму более 3,5 миллиарда белорусских рублей.


Староста из Юркевич – в числе победителей конкурса


Дипломом второй степени Гомельского областного Совета депутатов и Гомельского областного исполнительного комитета награждена В.Бобрик, староста д. Юркевичи Юркевичского сельсовета, занявшая 2 место в областном конкурсе среди органов территориального общественного самоуправления по решению вопросов жизнеобеспечения населения.


Подготовил В. ПРИОЗЕРНЫЙ.

Новости района

Кніга — да юбілею


Жыткавіцкі лясгас адзначае сёлета 75 гадавіну заснавання. Днём нараджэння гэтай установы лічыцца 2 чэрвеня, але святкаваць юбілейную дату калектыў будзе разам са сваім прафесійным днём, што выпадае ў трэцюю нядзелю верасня.


Да значнай падзеі лясгас рыхтуе шэраг мерапрыемстваў. Адно з іх – выданне кнігі аб гісторыі і сучаснасці лясгаса. Як расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Надзея Шабаева, у летапіс увойдуць ілюстраваныя матэрыялы пра людзей, што прымнажаюць здабыткі прадпрыемства і ветэранаў працы, якія шмат гадоў аддалі развіццю лясной гаспадаркі. На старонках выдання будуць адлюстраваны этапы станаўлення прадпрыемства і кожнага лясніцтва паасобку, усе дасягненні 75-гадовага шляху. Кніга, што рыхтуецца да друку ў рэдакцыі часопіса “Дзікая прырода”, будзе мець 65 старонак, выйдзе яна тыражом 500 асобнікаў.


Пад знакам юбілею праходзяць сёлета ў лясгасе і экскурсіі. Ветэраны ўжо пабывалі ў Гомелі, а напрыканцы ліпеня ў вандроўку па старых вуліцах Гродна адправяцца работнікі лясгаса.


Восенню лесаводы плануюць запрасіць да сябе членаў школьных лясніцтваў і зноў жа сваіх ветэранаў, каб пазнаёміць іх з сучаснымі ўмовамі работы калектыву.


С. ДАЙНЕКА.


Жніво  не спыняецца


З кожным днём у раёне павялічваецца колькасць палеткаў, дзе праведзены абмалот зерневых і зернебабовых культур.


Убрана ўжо больш за семдзесят працэнтаў, што складае больш шасці з паловай тысяч гектараў. Радуе аграрыяў раёна і такі паказчык, як ураджайнасць. Пачынаючы з пачатку ўборкі, яна пастаянна расце. Пры сярэдняй ураджайнасці 27,2 цэнтнера з гектара намалочана амаль дваццаць тысяч тон збажыны. Лідарамі па ўраджайнасці зерневых культур у раёне з’яўляюцца сялянская гаспадарка М.Р.Шруба, дзе з кожнага гектара намалочваюць па 51,6 цэнтнера, і ААТ “Тураўшчына, тут гэты паказчык складае 47,8 цэнтнера з гектара.


Стаўка на кормаздабываючыя атрады


Сельгаспрадпрыемствы працягваюць нарыхтоўку кармоў на зімоўку грамадскаму статку з траў другога ўкосу. Тут робіцца стаўка на кормаздабываючыя атрады.


Плённа працуюць механізатары міжгаспадарчага кормаздабываючага атрада, які створаны на базе КСУПаў “Чырвоны Бор” і “Бялёў”. У ім задзейнічана тры кормаздабываючыя комплексы і чатыры адзінкі тэхнікі на адвозцы. Уключыўся ў работу па назапашванню травяністых кармоў і механізаваны атрад агратэхсервісу, які налічвае тры адзінкі тэхнікі. Яшчэ адзін кормаздабываючы атрад створаны на базе сельгаспрадпрыемстваў “Марохараўскі” і “Дзякавічы”. У буйных гаспадарках маюцца свае ўласныя аналагічныя вытворчыя адзінкі. На цяперашні час, дзякуючы такой арганізацыі працы, травы другім укосам убраны больш чым на 90 працэнтах плошчаў, або амаль на трох з паловай тысячах гектараў.


Информационная акция в действии


Информационную акцию, посвященную защите детей, проводит в нашем районе общественное благотворительное объединение защиты жизни у ее истоков и генетического кода народа «Спасение младенцев».


Как сообщил «НП» лектор-консультант общества А.Лебедев, участники акции будут распространять материалы Министерства здравоохранения республики, Глобального фонда для борьбы со СПИДом, туберкулезом и малярией, Республиканского центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья. 6 августа мероприятие пройдет в Житковичах на площадке возле магазина «Витязь», 7 августа возле магазина «Садко» (Житковичи-1), в Турове 13 августа на площади возле памятника «Скорбящей матери» и 14 августа возле памятника «1000 лет Турову».


Соб. инф.


Адпачынак на берагах Сцвігі


Пра яго арганізацыю клапоцяцца ў сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба.


На маляўнічым беразе гэтай ракі кіраўніцтва сялянскай гаспадаркі запланавала адкрыць аграэкатурыстычны аб’ект пад назвай “Старое сяло”. На цяперашні час ужо закладзены падмуркі для пабудоў будучай аграсядзібы, распрацоўваецца праектная дакументацыя. Згодна плана, аграэкатурыстычны аб’ект будзе налічваць чатыры домікі рыбака і паляўнічага, а таксама невялікую гасцініцу. На будучай аграсядзібе плануецца наладзіць і харчаванне турыстаў, стварыць іншыя выгоды для пражывання і адпачынку.  Сялянскі ўклад жыцця, прыгожыя мясцовыя краявіды ў сукупнасці з камфортнымі ўмовамі пражывання дазволяць будучым наведвальнікам гэтага аб’екта цудоўна адпачыць і набрацца здароўя.


Першае месца працы на Жыткаўшчыне


Пяць спецыялістаў, сёлетніх выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю, ужо прыступілі да работы на сваіх першых працоўных месцах. Імі для маладых аграрыяў сталі сельгаспрадпрыемствы Жыткаўшчыны.


Былыя выпускнікі ВНУ ужо працаўла-дкаваліся ў КСУПах “Бялёў” (бухгалтар і інжынер), “Марохараўскі” (аграном), “Коленскае” (інжынер) і ААТ “Тураўшчына” (аграном). Таксама ў гаспадаркі раёна ўладкоўваюцца  і выпускнікі аграрных сярэднеспецыяльных навучальных устаноў. З іх пакуль да свайго першага месца працы ў сельгаспрадпрыемствы прыбыло пяць чалавек. Усе яны забяспечваюцца жыллём. А ўсяго чакаецца, што ў гаспадарках раёна пачнуць сёлета сваю дзейнасць на розных пасадах 16 маладых спецыялістаў.


Канцэрты для хлебаробаў


Іх ладзяць у гэтыя дні самадзейныя артысты аўтаклуба. А канцэртнымі пляцоўкамі для іх на час жніва сталі зернетакі гаспадарак.


Удзельнікі гэтай установы культуры на колах ужо парадавалі сваёй канцэртнай праграмай “Няхай будзе з песняй ураджай” працаўнікоў КСУПаў “Людзяневічы”, “Коленскае”, “Бялёў”, “Марохараўскі” і “Чырвоны Бор”. У планах таксама парадаваць песеннай творчасцю і працаўнікоў КСУПа “Дзякавічы” і ААТ “Тураўшчына”. Выступаюць артысты аўтаклуба і перад жыхарамі невялікіх вёсак.


Падрыхтавана карэспандэнтамі «НП».


 

Новости района

Сапернічаюць маладыя


З пачаткам жніва на збожжавых палетках раёна разгарнулася працоўнае спаборніцтва сярод маладых камбайнераў і вадзіцеляў. Арганізатарам яго выступіў раённы камітэт БРСМ.


Сёлета  ў маладзёжнае саперніцтва ўключыліся камбайнеры з КСУПа “Чырвоны Бор” Дзмітрый Макарэвіч, з КСУПа “Коленскае” Мікалай Хільман і Аляксей Пяшэвіч, а таксама два экіпажы з адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына” ў складзе Мікалая Лебядзінскага, Віктара Вянгуры і братоў Івана і Аляксея Кошманаў. Першынство сярод вадзіцеляў аспрэчваюць Міхаіл Акуліч з ААТ “Тураўшчына” і Анатоль Макарэвіч з КСУПа “Чырвоны Бор”. На цяперашні час лідарства ў працоўным саперніцтве ўтрымліваюць сярод камбайнавых экіпажаў Мікалай Лебядзінскі і Віктар Вянгура, якія намалацілі больш сямісот тон зерня, а сярод вадзіцеляў, задзейнічаных на адвозцы збажыны, — Анатоль макарэвіч, які даставіў з поля на ток больш шасцісот тон зерня. Відавочна, што маладыя хлебаробы не падводзяць.


Святкавалі ў Перарове


Добры настрой і шмат станоўчых эмоцый –  такі вынік свята агурка, якое нядаўна прайшло ў вёсцы Перароў.


Мерапрыемства было даволі шматлюдным, удзел у ім прынялі не толькі мясцовыя жыхары, але і насельнікі суседніх  вёсак. Ды і праграма свята была таксама даволі насычанай: шмат песень і музыкі, якія падаравалі самадзейныя артысты не толькі сваёй установы культуры, але і іншых вёсак. Удзельнікі мерапрыемства змаглі наведаць падворкі, якія арганізавалі культработнікі  ўстаноў Перароўскага сельсавета, а таксама паўдзельнічаць у кулінарным конкурсе, іншых забавах. Адбылося такое свята для вяскоўцаў, дзякуючы ініцыятыве мясцовага сельвыканкама.


І адпачынак, і добраўпарадкаванне


Арыгінальнае рашэнне знайшлі ў Перароўскім сельсавеце па выкарыстанню зямельных участкаў пасля зносу на іх старых занядбалых будынкаў.


На пустуючых участках актыўна ўзводзяцца малыя архітэктурныя формы. А на адным з такіх увогуле стварылі пляцоўку для дзяцей. Рабочы сельсавета збудаваў тут арэлі, альтанкі, разбіў пляцоўку для гульні ў валейбол, устанавіў архітэктурныя формы. Цяпер дзецям вяскоўцаў, а іх колькасць за кошт прыезду да дзядуль і бабуль унукаў з гарадоў, летам у Перарове намнога ўзрастае, ёсць дзе праводзіць свой вольны час. Як паведамілі прадстаўнікі мясцовай улады, дзіцячая пляцоўка будзе з цягам часу папаўняцца новымі атракцыёнамі. Безумоўна, карысць ад намаганняў выканкама не толькі для дзяцей, але і ў цэлым для ўсяго населенага пункта. Бо такім чынам у ім застаецца ўсё менш нядобраўпарадкаваных мясцін.


Сумеснымі намаганнямі


Самая пільная ўвага надаецца кіраўніцтвам Ленінскага сельсавета вырашэнню пытанняў добраўпарадкавання ў населеных пунктах.


Зараз, напрыклад, вядуцца работы па ўстаноўцы на цэнтральных вуліцах аграгарадка Ленін новых агароджаў. Тут мясцовая ўлада абапіраецца на падтрымку насельніцтва. Вядуцца работы і па агароджванню могілак. У прыватнасці, гэта ўжо зрабілі ў вёсцы Ельна. Плануецца замяніць частку драўлянай агароджы на бетонную і на могілках у Леніне. Праводзіцца барацьба і з пустазеллем на вясковых вуліцах. І ва ўсім мясцовы сельвыканкам абапіраецца на падтрымку насельніцтва.  І сумесныя намаганні прыносяць належны плён.


Аб’ектаў аграэкатурызму прырастае


З кожным годам павялічваецца на тэрыторыі раёна колькасць аб’ектаў аграэкатурызму.


На цяперашні час такіх ужо зарэгістравана сямнаццаць.


Дзевяць аграсядзіб ужо прымаюць жадаючых адпачыць на ўлонні прыроды. Тры з іх запрацавалі нядаўна: у Кольна, Вільчы і Лагвошчах. Яшчэ ў васьмі вядуцца падрыхтоўчыя работы. Калі меркаваць па выніках мінулага года, то ў турыстаў на аб’екты аграэкатурызму ў нашым раёне маецца нядрэнны попыт. Летась тут адпачыла каля тысячы чалавек. Да канца года запланавана ў раёне стварэнне трыццаці аб’ектаў аграэкатурызму, а, значыць,  колькасць адпачываючых у іх будзе толькі расці.


За чарніцамі – яблыкі


Нядрэнна працуюць нарыхтоўшчыкі Жыткавіцкага спажывецкага таварыства гэтым летам па закупу чарніц у насельніцтва. Сёлета іх ужо нарыхтавана 88 тон і закуп працягваецца. Гэта больш чым у мінулым годзе.


Асабліва плённа і актыўна працавалі па закупу чарніц у гандлёвых кропках вёскі Бярэжцы, мікрараёна Заходні, а таксама нарыхтоўшчыкі Ніна Някрасава і Наталля Кажаноўская.


Зараз у нарыхтоўшчыкаў спажывецкага таварыства не менш адказны перыяд. Пачаўся закуп у насельніцтва яблыкаў. Ужо прынята іх каля ста тон, а ўсяго яблыкаў мяркуецца закупіць паўтары тысячы тон. Работнікі таварыства будуць старацца, каб паспяхова справіцца з даведзеным заданнем.


З канцэртамі ў аграгарадкі


Вялікія гастролі мяркуюць правесці па буйных населеных пунктах раёна мастацкія калектывы гарадскога цэнтра культуры ў жніўні.


Артысты маладзёжнай эстраднай студыі песні і танца, а таксама народнага ансамбля песні “Жытніца” пазнаёмяць са сваёй творчасцю жыхароў аграгарадкоў і вялікіх вёсак раёна. Плануецца падчас гастролей даць восем канцэртаў.


Дапамагаюць школьнікі


Чатарнаццаць вучняў тураўскіх і жыткавіцкіх школ дапамагаюць  работнікам кансервавага цэха  сёлета ў сезон перапрацоўкі агародніны.


Рабяты працуюць у цэху ўпакоўкі гатовай прадукцыі. І па водгуках кіраўніцтва, са сваімі абавязкамі спраўляюцца выдатна. Дарэчы, у параўнанні з мінулым годам школьнікаў, якія на час летніх канікулаў працаўладкаваліся на перапрацоўчае прадпрыемства, павялічылася ўдвая. За сваю працу яны атрымаюць не толькі годныя заробкі, але і прэміі, якія кіраўніцтва прадпрыемства ўручыць рабятам першага верасня на ўрачыстых школьных лінейках.


падрыхтавалі карэспандэнты «НП».

Новости района

Салома не залежваецца


Не сціхае гул тэхнікі на збожжавых палетках гаспадарак і пасля абмалоту збажыны.


 Як толькі з поля сыходзяць камбайны, за справу бяруцца механізатары, якія займаюцца ўборкай саломы. Плён іх працы наступны: на сярэдзіну тыдня салома была запрасавана на плошчы 1362 гектары, з якой атрымана для гаспадарчых патрэб больш двух тысяч тон рулонаў.


Да будучай сяўбы


Да падрыхтоўкі глебы пад сяўбу азімага рапсу прыступілі ў гаспадарках раёна.


Засеяць гэтай культурай пад будучы ўраджай сёлета патрэбна  дзве з паловай тысячы гектараў. На цяперашні час падрыхтавана пад сяўбу азімага рапсу амаль трыста гектараў глебы. Асабліва спорыцца гэтая справа ў працаўнікоў КСУПаў “Марохараўскі” і “Дзякавічы”, дзе работы выкананы на трэці плошчаў.


 Бяспека на першым плане


Значна больш увагі ў гэтыя дні стала надавацца пытанням бяспекі працы работнікаў сельгаспрадпрыемстваў.


Актывізацыя работы ў гэтым напрамку найперш звязана з правядзеннем у рэспубліцы месячніка па стварэнню і захаванню бяспечных умоў працы на сельгасвытворчасці. У найбольш адказны і напружаны перыяд для працаўнікоў вёскі спецыялісты па ахове працы гаспадарак, раёна, вобласці, пажарнай службы і іншыя непасрэдна на вытворчых участках пастаянна кантралююць стан работы па ахове працы, ладзяць дадатковыя інструктажы, праводзяць навучанне. Месячнік будзе доўжыцца да 18 жніўня, а праведзеныя падчас яго мерапрыемствы дазволяць пазбегнуць траўматызму і аварыйнасці ў рабоце.


 І сталіца выбірае Прыпяць


У прыбярэжных вёсках раёна становіцца менш пустуючых дамоў. Пад дачы на ўлонні прыпяцка-случанскай прыроды іх купляюць жыхары вялікіх гарадоў.


Напрыклад, у Азяранскім сельскім Савеце адпачываючыя аблюбавалі Пагост і Хваенск. У летні перыяд побач  з вёскамі вырастаюць цэлыя палатачныя гарадкі. Праўда, па словах кіраўніка мясцовай улады Міхаіла Аліфераўца, калі “хатнія” навасёлы паказваюць месцічам прыклад добраўпарадкавання сваіх двароў, то за прыезджымі турыстамі трэба ўважліва прыглядваць. Многія з такіх гасцей пакідаюць за сабою груды смецця, нярэдка парушаюць і грамадскі парадак. Між тым, стварэнню цывілізаваных умоў для прыёму адпачываючых садзейнічала б развіццё аграэкалагічнай інфраструктуры. Зараз на тэрыторыі Азяранскага сельсавета дзве сям’і плануюць адкрыць турыстычныя сядзібы. У самым сэрцы запаведнай прыроды Палесся такі бізнес павінен сябе апраўдваць.


 Час збіраць партфелі


Пашыраны продаж тавараў да школьнага сезону распачалі гандлёвыя прадпрыемствы райспажыўтаварыства. Сярод апошніх паступленняў: каля дзвюх тысяч адзінак адзення дзелавога стылю для хлопчыкаў і дзяўчынак, звыш 700 пар абутку, вялікі пералік канцэлярскіх тавараў, адных пісьмовых прылад завезена на 34 млн. рублёў.


Пры гэтым, набыць усё неабходнае да 1 верасня змогуць не толькі гарадскія жыхары. У 42 вясковых магазінах створаны спецыялізаваныя куткі школьніка, а на адзенне і абутак прымаюцца папярэднія заказы.


У жніўні райспажыўтаварыства пачне арганізоўваць школьныя кірмашы на выяздным гандлі і на рынках. Для набыцця формы і сшыткаў прапануецца спецыяльны крэдыт.

Падрыхтавана карэспандэнтамі «НП».

Новости района

На продаж рапс і зерне


Практычна завяршыўшы ўборку рапсу сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да продажу насення гэтай культуры.


Асноўнымі пакупнікамі рапсавага насення ў сельгаспрадпрыемстваў раёна з’яўляюцца Рэчыцкі КХП і КПУП “Прыпяць”, што ў Мазырскім раёне. На гэтыя прадпрыемствы аграрыі Жыткаўшчыны сёлета павінны паставіць дзве тысячы чатырыста тон рапсу. Продаж яго ўжо пачалі. Асабліва актыўна гэта робяць КСУПы “Чырвоны Бор”, “Коленскае” і “Людзяневічы”. З гэтых гаспадарак ужо пастаўлена больш чым па паўсотні тон насення. Усяго ж прададзена яго раёнам больш двухсот тон. Распачалі сельгаспрадпрыемствы і рэалізацыю дзяржаве зерня новага ўраджаю. Яго патрэбна прадаць 4070 тон.


Рэканструкцыя прынясе аддачу


Вялікі аб’ём работ выкананы па рэканструкцыі аднаго памяшкання жывёлагадоўчай фермы на малочнатаварным комплексе “Пасека” КСУПа «Коленскае».


У эксплуатацыю яно здадзена нядаўна. Практычна атрымалася новая ферма, дзе замест старых кармушак з’явіліся кармавыя сталы, абноўлены малакаправод, сістэма водапаення, іншае тэхналагічнае абсталяванне. Безумоўна, з паляпшэннем умоў утрымання жывёлы і працы жывёлаводаў кіраўніцтва гаспадаркі чакае і адпаведнай аддачы ў выглядзе важкіх надояў. Увогуле на малочнатаварных фермах гаспадаркі зараз многае робіцца, каб грунтоўна падрыхтавацца да зімова-стойлавага перыяду.


Сумесна з насельніцтвам


Новая агароджа даўжынёй прыкладна з кіламетр па вуліцы Савецкая хутка будзе ўстаноўлена ў населеным пункце Дзедаўка Людзяневіцкага сельсавета.


Работы мясцовы сельвыканкам па ўстаноўцы агароджы вядзе сумесна з насельніцтвам. Асабліва гэта тычыцца набыцця неабходных матэрыялаў. Выдаткі кладуцца пароўну і на гаспадароў і на сельсавет. Ужо такім чынам збудавана больш двухсот метраў агароджы.


Дарэчы, гэта не адзіны аб’ект, які палепшыць знешні выгляд Дзедаўкі. Нядаўна  ля вясковых могілак прайшло ўрачыстае адкрыццё альтанкі, якую жыхарам Дзедаўкі дапамог збудаваць прадпрымальнік з Брэста.


Адпачынак з камфортам


Дапамагчы з адпачынкам аматарам турыстычных вандровак узяліся некаторыя жыхары ў вёсцы Вільча.


На цяперашні час тут ствараецца дзве аграсядзібы. Адну з іх сям’я Рудніцкіх мяркуе размяшчаць у бацькоўскай хаце. А вось Юдчанка пад сваю аграсядзібу прыстасоўвае старую вясковую лазню, якую нядаўна выкупіў ва ўласнасць. На цяперашні час гаспадары будучых аграсядзіб вядуць рамонтныя работы будынкаў, каб у іх камфортна жылося будучым турыстам. А найпрыгажэйшыя мясцовыя краявіды таксама падаруюць гасцям нямала асалоды.


Сельсавет абнаўляецца


Будаўнічую пляцоўку зараз нагадвае адміністрацыйны будынак Марохараўскага сельскага выканаўчага камітэта.


У гэтыя дні распачата яго абнаўленне і рэканструкцыя.  Тут будуць заменены дах, вокны, дзверы, выкананы іншыя будаўнічыя работы.  А ў прыгожым будынку значна лепей будуць адчуваць сябе і работнікі сельвыканкама і наведвальнікі, якія звяртаюцца да іх за дапамогай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.