Звычайнае, але неабходнае

Апаратную нараду правёў у панядзелак старшыня раённага выканаўчага камітэта М. Какора. Разгледжаны актуальныя пытанні жыццядзейнасці раёна.


Добраўпарадкаванне. Напачатку нарады размова ішла аб адміністрацыйнай практыцы па добраўпарадкаванню: за мінулы тыдзень кантралюючыя службы склалі 28 пратаколаў і 287 прадпісанняў. З 7390 складзеных пратаколаў і прадпісанняў з пачатку года выканана і  папраўлена сітуацыя ў 70 працэнтах выпадкаў. На недастатковасць гэтай працы ўказана землеўпарадкавальнай службе, жыллёва-камунальнаму і аддзелу архітэктуры райвыканкама, Тураўскаму гарвыканкаму, Верасніцкаму, Мілевіцкаму, Марохараўскаму, Перароўскаму, Рычоўскаму, Юркевіцкаму і іншым сельвыканкамам.


Кіраўнік раёна звярнуў увагу на неабходнасць больш выніковай працы з насельніцтвам: толькі сумесна можна навесці парадак на зямлі, калі працаваць паўсядзённа.


Завяршылася абмеркаванне тэмы добраўпарадкавання праглядам відэафільма, знятага ў Рычоўскім сельскім Савеце: паказаны прыклады ўхілення недахопаў, якія былі выяўлены тыдзень таму. Старшыня райвыканкама М. Какора па выніку разгляду канстатаваў недастатковасць прымаемых мер у дадзеным накірунку.


Надзвычайныя сітуацыі. Як вынікала з інфармацыі начальніка РАНС У. Куляша, за тыдзень пажараў у грамадскім  і прыватным сектары не адбылося. Зарэгістраваны два ўзгаранні аўтамабіляў. У цэнтры ўвагі РАНС была праца 4 гарадскіх назіральных камісій, якія за мінулы тыдзень наведалі 19 домаўладанняў. Камісіямі выяўлена 87 парушэнняў супрацьпажарнай і тэхнікі бяспекі.


— Гарадскія назіральныя камісіі працуюць вельмі кепска, — адзначыў старшыня райвыканкама. — Трэба ўважліва прааналізаваць іх дзейнасць і палепшыць работу.


Дэкрэт №18, сацыяльная абарона. Абавязаныя асобы (за тыдзень 7-10 чалавек) не дастаўляюцца на працу, нягледзячы на прыняцце шэрагу мер. Кіраўніцтвам раёна адзначалася нездавальняючая праца супрацоўнікаў РАУС (участковых інспектараў)у адзначаным накірунку. Незадавальняючы і вынік па вяртанню сродкаў на ўтрыманне дзяцей абавязаных асоб у дзяржаўных установах. Гэтую сітуацыю патрэбна папраўляць. У цэнтры ўвагі былі таксама пытанні выплаты заробку, сацыяльнай абароны часткі насельніцтва, якое мае невялікія даходы і ільготнай катэгорыі.


ПРАВААХОЎНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ. За тыдзень у РАУС зарэгістравана 180 паведамленняў аб правапарушэннях. Рэгіструецца рост злачынстваў на тэрыторыі раёна. Асаблівасць тыдня: у стане алкагольнага ап’янення рост правапарушэнняў павялічваецца ў параўнанні з мінулым перыядам на 10 працэнтаў. 16 вадзіцеляў затрымана за кіраванне аўтатранспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане. Зарэгістравана дарожна-транспартнае здарэнне з трагічнай развязкай: 2 чалавекі загінулі. Яшчэ 9 параненых – вынік другога ДТЗ. 90 пратаколаў складзена на вадзіцеляў за перавышэнне хуткаснага рэжыму.


СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА. За апошнія 18 дзён дапушчаны на 4 тоны спад вытворчасці малака (ААТ “Тураўшчына”, КСУПы “Коленскае”, “Людзяневічы”, “Дзякавічы”). Прычыны адставання, на думку райсельгасхарчу, — недастатковая арганізацыя працы на месцах, непрыняцце мер кіраўнікамі і галоўнымі спецыялістамі па стабілізацыі сітуацыі.


На працягу двух дзён у раёне будзе завершана ўборка рапсу, распачата ўборка збожжавых. Адначасова вядзецца нарыхтоўка кармоў. Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на паляпшэнне сітуацыі ў АПК раёна, актывізацыі ўборачных працэсаў.


ЭКАНОМІКА. З 8 асноўных прагнозных паказчыкаў на бягучы момант не выконваецца 21 (прамыя замежныя інвестыцыі і будаўніцтва жылля). Заўважны рост прадукцыі, вырабленай прамысловымі прадпрыемствамі ЖМЗ і ААТ “Пратон”.


У цэнтры ўвагі апаратнай нарады былі пытанні выканання праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, камунальнага і бытавога характару.


Старшыня райвыканкама даў шэраг даручэнняў па абмеркаваных на нарадзе і іншых важных пытаннях.


Падрыхтавана  па матэрыялах райвыканкама.


P.S. У адпаведнасці з даручэннем старшыні райвыканкама ўчора на базе КСУП “Бялёў” прайшло раённае свята “Зажынкі”. Справаздачу аб ім чытайце ў наступным нумары газеты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.