Клопаты ветэранскія

На нядаўнім пасяджэнні прэзідыума раённага савета ветэранаў разгледжана шырокае кола пытанняў, звязаных з дзейнасцю гэтага грамадскага аб’яднання.


Прысутныя на пасяджэнні абмеркавалі пытанні, што тычыліся правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Дню пажылых людзей, узаемадзеяння вучняў школ раёна з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, правядзення справаздачных сходаў у ветэранскіх пярвічках.


Запланавана паўсюдна правесці розныя мерапрыемствы да Дня пажылых людзей, у прыватнасці, арганізаваць “круглы стол” з актывістамі ветэранскага руху, накіраваць хадайніцтва кіраўніцтву прадпрыемстваў і арганізацый аб заахвочванні найбольш актыўных ветэранаў. Канкрэтныя справы плануюць ветэраны правесці сумесна з моладдзю. У ліку іх добраўпарадкаванне помнікаў і месц пахавання ветэранаў вайны, пасадка алеі. Звернута ўвага і на актывізацыю патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама аказання канкрэтнай дапамогі членамі БРСМ ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Як адзначалася, ніводзін ветэран вайны не павінен застацца без увагі. Разам з членамі прэзідыума раённай ветэранскай арганізацыі ў абмеркаванні пытанняў, вынесеных на парадак дня пасяджэння, прынялі ўдзел першы сакратар райкама БРСМ Канстанцін Шалыгін, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Казлова, метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Ніна Шагун.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.