Надзейныя памочнікі сельсавета

Згодна з рашэннем райвыканкама №1171 ад 5 верасня 2011 года за тэрыторыямі гарсельсаветаў нашага раёна былі замацаваны пасадавыя асобы і арганізацыі, якія павінны разам з мясцовымі жыхарамі працаваць над добраўпарадкаваннем вуліц, навядзеннем парадку ў населеных пунктах.


— І нам пашанцавала на нашых памагатых, — не хавае нотак удзячнасці ў голасе старшыня Рычоўскага сельсавета Уладзімір Атаманчук. — А імі сталі работнікі РЭСа, філіяла №16 адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельаблаўтатранс”, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, энергазбыту, энерганагляду.


Як сцвярджае Уладзімір Пятровіч, дзякуючы агульным дружным намаганням справы ў населеных пунктах Савета спорацца. Засохлыя дрэвы, тыя, што ўяўляюць пагрозу электралініям, домаўладанням і іншым пабудовам, спілаваны па вуліцах вёсак Сямурадцы, Старажоўцы, Хачэнь. З добрай аддачай папрацавалі і прадстаўнікі Тураўскага ДЭУ-111, якія ў вёсцы Хачэнь высеклі ў прыдарожных палосах кустарнікі і выкарчавалі пні ад спіленых дрэў. Гэтыя работы праведзены на дарогах даўжынёй у паўтара гектара і працягваюцца далей.


Ідзе закупка штыкетніку, так званых пражылін, збіваюцца шчыты, якія будуць устаноўлены на пустках, каля пустуючых дамоў. Усе работы вядуцца згодна з планам, зацверджаным райвыканкамам, і канчатковая кропка будзе пастаўлена толькі тады, калі будзе выкананы ўвесь іх аб’ём.


С. ВІЛЬЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.