Пад “прыцэлам” гаражы

Два гаражы за адну ноч абакралі ў вёсцы Града.


Злачынец, каб учыніць крадзеж, мудрагелістых схем не распрацоўваў. Проста зрываў замкі на дзвярах, заходзіў унутр гаража і забіраў найбольш каштоўныя, на яго погляд рэчы. Вынікам начнога “паходу” злаўмысніка па вясковых гаражах сталі ўкрадзеныя інструменты і іншыя рэчы: у першым выпадку на суму 4 мільёны рублёў, у другім – на 1 мільён 706 тысяч рублёў.


Ад начных візіцёраў у гаражы пацярпелі не толькі жыхары Грады, але і райцэнтра. Напрыканцы жніўня злаўмыснікі праніклі ў адзін з гаражоў, што размяшчаецца ля гарадскога рынка. Бралі ўсё, што трапляла пад рукі. У спісе ўкрадзенага: 10 парасонаў, 30 пар пальчатак, 5 станкоў для брыцця, дзіцячыя канструктары, кішэнныя ліхтарыкі і іншыя рэчы – усяго на 4,8 мільёна рублёў.


Цяпер прававую ацэнку гэтым учынкам дадуць следчыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.