Паскорацца справы на кукурузных палетках

15 гарадскіх арганізацый аказваюць дзейсную дапамогу ў гэтыя дні аграрыям раёна на ўборцы кукурузы.


Сельгаспрадпрыемствам гараджане выдзелілі 25 адзінак рознай тэхнікі для трамбоўкі і перавозкі кукурузнай масы.


Гэта значна паскорыць работы на кукурузным палетку. На цяперашні час каралева палёў убрана на сілас крыху больш чым на палове плошчаў. Пры ўраджайнасці 268 цэнтнераў масы з гектара ў гаспадарках закладзена ў траншэі больш за 80 тысяч тон кукурузы. Усяго аграрыям раёна на корм патрэбна ўбраць 6775 гектараў кукурузы.


Яшчэ на 3159 гектарах гэтая культура будзе ўбірацца на зерне. Распачалі гаспадаркі работу і ў гэтым накірунку. З убраных на зерне 51 гектара намалочана амаль 300 тон пры ўраджайнасці 58,4 цэнтнера.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.