Стымулы для працы

Матэрыяльнымі заахвочваннямі стымулююць працаўнікоў кормаздабываючых атрадаў у ААТ “Тураўшчына”.


Дадатковы мільён за дзень, акрамя заработнай платы, могуць мець працаўнікі атрадаў на ўборцы кукурузы пры ўмове закладкі тысячы тон масы ў траншэю за гэты перыяд часу ў разліку на адно вытворчае падраздзяленне. Іх на кукурузным палетку акцыянернага таварыства працуе некалькі. Гэта спрыяе не толькі павышэнню тэмпаў работ, але і якасці назапашваемага корму. Бо за кожнае парушэнне тэхналогіі закладкі прэмія механізатарам змяншаецца. На цяперашні час ў ААТ “Тураўшчына” ўжо назапашана амаль 40 тысяч тон кукурузнага сіласу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.