Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; GeneratePostThumbnails has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/plugins/generate-post-thumbnails/generate-post-thumbnails.php on line 21

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_slider_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 210

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_highlighted_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 341

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 467

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_featured_posts_vertical_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 624

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_300x250_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 783

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_728x90_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 884

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_125x125_advertisement_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 986

Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; colormag_video_widget has a deprecated constructor in /var/www/user8075/data/www/palese.by/wp-content/themes/colormag/inc/widgets/widgets.php on line 1104
Турнір памяці хлебароба — Житковичи. Новае Палессе. Районная газета

Турнір памяці хлебароба

У шаснаццаты раз футбольным турнірам у раёне ўшанавалі памяць механізатара, былога дэпутата Вярхоўнага Савета БССР Анатоля Рыгоравіча Макарэвіча. Найперш сёлетняе спаборніцтва гледачам і камандам запомнілася напалам барацьбы, які панаваў на футбольным газоне гарадскога стадыёна, з першых і да апошніх хвілін усіх матчаў.


У гэтым годзе ў турніры прынялі ўдзел чатыры каманды. Гэта “Матор” і “Ніва” з нашага раёна, “Будаўнік” з Ельска і “Звязда” з Мінска. Нават папярэдняе знаёмства з назвамі каманд-удзельніц настройвала гледачоў, што на полі будзе ўпартая барацьба. Усё ж не самы горшы склад падабраўся. Напрыклад, “Матор” – сёлетні чэмпіён раёна. “Ніва” ў гэтым годзе паспяхова выступае на абласным футбольным першынстве. Ельскі “Будаўнік” таксама вядомая каманда на Гомельшчыне. А футбалісты са сталічнага клуба абавязкова будуць імкнуцца не ўдарыць тварам перад правінцыяламі.


Па традыцыі футбольнае спаборніцтва распачалося з урачыстага пастраення каманд-удзельніц. Падчас яго родныя і блізкія механізатара (жонка, браты, унучка) прывіталі футбалістаў пышнымі караваямі. І гэта сімвалічна, бо чалавек, памяць якога ўшаноўваецца самай папулярнай гульнёй у свеце, усё сваё жыццё прысвяціў хлебаробскай справе, працаваў на гэтай зямлі. Са словамі ўдзячнасці да ўдзельнікаў турніру звярнуліся Леанід Макарэвіч, дырэктар ДЮСШ “Матор” і Уладзімір Саўчыц, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Яны падкрэслілі, што турнір, прысвечаны памяці Макарэвіча, займае пачэснае месца ў спартыўным жыцці раёна. І тое, што ён стартуе сёлета шаснаццаты раз, сведчыць наколькі высока цаніліся і цэніцца працалюбства і старанне механізатара, яго чалавечыя якасці.


Гучыць Дзяржаўны гімн нашай краіны. Гэта таксама ў пэўнай ступені сімвалічна, у свой час Анатоль Рыгоравіч абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і меў дачыненне да вырашэння спраў рэспубліканскага маштабу.


Пасля ўрачыстага адкрыцця спаборніцтваў судзейскі свісток абвясціў аб пачатку матчаў. Чатыры футбольныя гульні, кожная непаўторная адна на адну, напоўненыя драматызмам і напалам эмоцый, змаглі паглядзець гледачы ў рамках турніру.


Першымі на поле выйшлі непрымірымыя сапернікі — футбалісты жыткавіцкай “Нівы” і ельскага “Будаўніка”. Асноўны час так і не выявіў пераможцу гэтага двубою. Толькі ў серыі пасляматчавых пенальці верх узялі ельскія футбалісты. У другім матчы мацнейшай стала каманда з Мінска, якая перамагла таксама ва ўпартай барацьбе футбалістаў “Матора”. Менавіта “Ніва” і “Матор” паспрачаліся паміж сабою за трэцяе месца. Ізноў пераможцу ў гэтай гульні вызначылі пенальці. Больш трапнымі ў гэтай серыі аказаліся футбалісты каманды “Матор”.


Галоўны ж прыз, пераходны кубак разыгралі паміж сабой каманды з Ельска і Мінска. Ігракі “Будаўніка” падышлі да сустрэчы больш падрыхтаванымі і па праву святкавалі перамогу.


На цырымоніі закрыцця турніру яго арганізатары падзякавалі каманды за добрую гульню. Усім ім уручаны заслужаныя ўзнагароды. Адзначаны падарункамі і дыпломамі лепшыя ігракі. Прызы на гэта выдзеліла кіраўніцтва КСУПаў “Коленскае” і “Бялёў”, а таксама раённага спажывецкага таварыства.


Кажуць так, што чалавек жыве датуль, пакуль пра яго памятаюць. Памяць аб Анатолю Макарэвічу будзе ў сэрцах яго родных і сяброў жыць многія гады. Як зазначалі адзінадушна ўдзельнікі футбольнага турніру арганізатарам “Запрашайце яшчэ. Прыедзем да вас абавязкова, каб аддаць заслужаную пашану хлебаробу”.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.