Без рэпетытараў

Ва ўстановах адукацыі распачынаюць работу міжшкольныя факультатывы, на якіх самыя вопытныя настаўнікі будуць рыхтаваць вучняў да ўдзелу ў прадметных алімпіядах і паспяховай здачы цэнтралізаванага тэсціравання.


Раз на тыдзень дадатковыя заняткі арганізуюцца па рускай і беларускай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі. У групы па падрыхтоўцы да алімпіяд запісалася 72 чалавекі з ліку вучняў 6-8 класаў. Умацоўваць свае веды да тэсціравання выказаў жаданне 191 школьнік 9-11 класаў.


Вучні гарадскіх школ будуць займацца ў такіх навучальных установах як гімназія, СШ №2 і №3. Сюды ж неўзабаве пачнуць падвозіць і дзяцей з Чырвоненскай, Дуброўскай, Чырванаборскай, Людзяневіцкай школ і Браніслаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу. У абедзвюх Тураўскіх і Верасніцкай школах факультатывы ахопяць навучэнцаў Верасніцкай, Азяранскай, Запясоцкай і Рычоўскай школ.


Дададзім, што паглыбляць свае веды рабяты будуць бясплатна, нічога не каштуюць для іх і транспартныя паслугі. Спецыяльна для дастаўкі дзяцей на міжшкольныя факультатывы ў аддзел адукацыі паступіў новы аўтобус.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.