Чыста і там, дзе прыбіраюць

Не адну тону смецця вывезлі з лесу ўдзельнікі добраахвотнай акцыі “Наш чысты лес”, якая прайшла ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі 15 кастрычніка.


Да добрай справы далучылася і Жыткаўшчына. На ачыстку замацаваных тэрыторый выйшлі прадстаўнікі дзесяці гарадскіх арганізацый колькасцю больш за 260 чалавек. У поўным складзе працаваў у гэты дзень і лясгас – 217 яго работнікаў прывялі ў парадак 25 кіламетраў прыдарожных палос.


Неспрыяльнае суботняе надвор’е перашкодзіла прыцягнуць да гэтай справы вучняў, якія звычайна прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх акцыях лясгаса. Але і на гэты раз іх не пакінулі без увагі. Спецыялісты лясгаса напярэдадні наведалі шэсць школ раёна з гутаркамі аб значэнні лесу і неабходнасці беражлівых адносін да яго.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.