Дапамог заяц

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам зайца дапамагло супрацоўнікам Жыткавіцкага РАУС затрымаць групу зла-чынцаў, якія ўчынілі каля дзвух дзясяткаў крадзяжоў на тэрыторыі Гомельскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей.


Адбылося ўсё на дарозе Жыткавічы — Давыд-Гарадок. Адзін з вадзіцеляў, што рухаўся на гэтай аўтатрасе, убачыў на асфальце забітага некім зайца. Вырашыў, не прападаць жа трафею пад калёсамі аўтамабіляў, ці не забраць сабе. Спыніў машыну, выйшаў на дарогу, каб падняць зайца. Толькі вось дзверы кабіны сваёй аўтамашыны зачыніць забыўся, гэтага не заўважыў вадзіцель, які ехаў следам.


У выніку чаго два транспартныя сродкі ўступілі паміж сабой у непасрэдны кантакт. Адказаць на адвечнае пытанне: “Хто ж вінаваты ў гэтай сітуацыі?” вадзіцелі вырашылі даручыць супрацоўнікам дарожнай аўтаінспекцыі.


Разбор вышэйапісанай справы закончыўся нечакана. Работнікі ДАІ падчас працы над дарожна-транспартным здарэннем зацікавіліся легкавым аўтамабілем, які быў моцна загружаны. Зразумела, машыну спынілі, а яе пасажыраў папрасілі паказаць чым гэта так моцна загружаны транспартны сродак. У яго багажніку аказалася мноства розных рэчаў, але, як высветлілася далей, усе яны былі ўкрадзеныя.


Цяпер жыхарам суседняга Лунінецкага раёна прыйдзецца даваць грунтоўныя і падрабязныя тлумачэнні работнікам міліцыі аб сваёй супрацьзаконнай дзейнасці, якая набыла даволі шырокі размах.


Па матэрыялах РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.