Дарагое слова “Маці”

Міратворчая маладзёжная акцыя пад такім дэвізам праводзіцца ў гэтыя дні на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Знайшла падтрымку ініцыятыва і ў педагогаў, членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Жыткаўшчыны.


Удзел у акцыі, каардынатарам якой на тэрыторыі раёна з’яўляюцца райкам БРСМ, аддзел па справах моладзі райвыканкама, ужо прынялі педагогі Хільчыцкай, Дзякавіцкай, Чырванаборскай, Верасніцкай, Пухавіцкай і Грэбеньскай навучальных устаноў. Імі сабрана і пералічана на спецыяльны рахунак амаль трыста тысяч рублёў. Грошы напярэдадні Дня Маці будуць пералічаны Гомельскаму аддзяленню Беларускага фонду міра і будуць накіраваны на аказанне фінансавай дапамогі маці, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі: шматдзетным маці, адзінокім і састарэлым маці і тым маці, чые дзеці загінулі ў Афганістане і іншых лакальных войнах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.