Дарогі вядуць у старажытны Тураў

Штодзённа, акрамя панядзелка, прымае сваіх шматлікіх гасцей Тураўскі краязнаўчы музей. Да паслуг наведвальнікаў пяць залаў: два – прыроды, Вялікай Айчыннай вайны, этнаграфіі і зала гісторыі Турава. У іх каля дзвюх тысяч экспанатаў.


А яшчэ госці як са шматлікіх рэгіёнаў Беларусі, так і з Германіі, Літвы, Галандыі, ЗША, Францыі пасля музея маюць магчымасць наведаць Замкавую гару з яе велічным помнікам нашаму мудрацу Кірылу Тураўскаму ды скрыпту на месцы адкапанай мэтрам беларускай археалогіі Пятром Лысенкам царквы 13 стагоддзя. Дарэчы, гэта быў вялізны кафедральны храм даўжынёй 29 метраў і шырынёй звыш 17. Па сваіх памерах з ім не можа параўнацца ні адзін з храмаў Полацкай і Смаленскай зямель.


Як паведамілі ў рэдакцыю супрацоўнікі музея, за 9 месяцаў 2011 года музей і Замкавую гару ў агульнай складанасці наведалі 8488 чалавек. Сярод экскурсантаў 1378 школьнікаў і навучэнцаў, 90 замежнікаў. У саставе экскурсійных груп увогуле было абслужана 4025 чалавек.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.