Дарослыя дзякавалі “Усмешцы”

Каля трох гадзін доўжыўся справаздачны канцэрт у 2 аддзяленнях, у якім перад шматлікімі дарослымі выступіў дзіцячы хор “Усмешка” Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў імя У.І. Будніка.


Спачатку перад удзячнымі гледачамі і слухачамі выступіла дырэктар школы Таццяна Варапаева, якая патлумачыла, што канцэрт прысвечаны 25-годдзю чарнобыльскай трагедыі і 20-годдзю супрацоўніцтва з нямецкім фондам “Дзеці з Жыткавічаў – жыццё пасля Чарнобыля”.


А затым хор, у якім 46 хлопчыкаў і дзяўчынак, прадэманстраваў, чаму кожны з яго ўдзельнікаў навучыўся за год заняткаў у школе. З 36 нумароў прагучала 13 харавых песень. Былі сольныя нумары, выступалі касцюміраваныя вакальныя ансамблі, акампаніруючыя групы. Дарослыя, сярод якія было нямала бацькоў навучэнцаў, атрымалі сапраўдную асалоду ад выкананых нумароў, а для саміх выканаўцаў гэты канцэрт стаў своеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй перад хуткай паездкай у Германію.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.