Не адкладваць справу ў доўгую скрынку

Шырокае кола розных пытанняў было разгледжана ў мінулы панядзелак на апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня райвыканкама Мікалай Какора.


АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ ПРАКТЫКА І ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ.


Ужо не аднойчы абмеркаванне стану жыццядзейнасці раёна на нарадзе ў старшыні райвыканкама пачынаецца менавіта з гэтай тэмы. І невыпадкова, бо патрабаванні тут штодзённа ўзрастаюць, а вось нявырашаных праблем застаецца шмат. І адна з іх — слабая работа кіраўнікоў сельсаветаў па прымяненні адміністрацыйнай практыкі па навядзенню парадку. Рэзкай крытыцы за тое, што старшыні сельсаветаў мала працуюць з насельніцтвам, не прымушаюць людзей змагацца з антысанітарыяй, былі падвергнуты кіраўнікі Верасніцкага, Азяранскага, Рычоўскага, Дзякавіцкага, Чырвоненскага, Марохараўскага сельскіх і Тураўскага гарадскога Саветаў. Запатрабаваў старшыня райвыканкама і актывізацыі па навядзенню парадку ад кіраўнікоў гарадскіх арганізацый, якія замацаваны за сельскімі населенымі пунктамі. Незадаволенасць выказана і працай дарожнікаў. Патрабаванне, якое пастаўлена па ўзнятых тэмах, адно – больш плённа працаваць па навядзенню парадку. Тым больш што аб’яўляецца месячнік па добраўпарадкаванню.


НАДЗВЫЧСІТУАЦЫІ. АЙНЫЯ


За мінулы тыдзень, як адзначыў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Кулеш, на тэрыторыі раёна не надарылася ніводнага пажару. Жыткавіцкія выратавальнікі дапамагалі ў ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі сваім калегам з Любанскага раёна. Таксама кіраўнік РАНС азнаёміў прысутных з работай назіральных камісій. На жаль, апошнім часам іх работа звялася ў асноўным да выяўлення хібаў па добраўпарадкаванню. Гэты перакос павінен быць неадкладна выпраўлены, і камісіям неабходна адпрацоўваць па ўсіх напрамках дзейнасці, ад чаго залежыць бяспека людзей. Аналіз сітуацыі па краіне паказвае, што ў агні гіне шмат людзей, у тым ліку дзеці. Напрыклад, з пачатку бягучага года ахвярамі пажараў сталі 804 чалавекі, у тым ліку 15 дзяцей. Ёсць падстава для роздуму і адпаведных дзеянняў не толькі з боку выратавальнікаў, але і ўсёй грамадскасці. Бо гінуць у агні найбольш тыя жыхары, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Менавіта такія іх паводзіны і з’яўляюцца прычынай трагедый.


ПРАВАПАРАДАК.


143 заявы і паведамленні паступілі ў аддзел унутраных спраў райвыканкама за мінулы тыдзень. Узбуджана 20 крымінальных спраў, 14 з іх раскрыта па гарачым слядам. Пераважаная большасць у гэтых злачынствах крадзяжы. Па меркаванню кіраўніка раёна, гэтая антыграмадская з’ява ёсць вынік недастатковай работы адпаведных службаў па працаўладкаванню людзей, якія вярнуліся з месц пазбаўлення волі ды непрацуючых. Вось гэтая катэгорыя грамадзян і ўчыняе крадзяжы маёмасці, каб мець кавалак хлеба. Запатрабавана ўзмацніць меры прафілактычнай работы з такімі грамадзянамі, і работу па іх працаўладкаванні.


Даволі пашыранай з’явай законанепаслухмянасці былі і такія як затрыманне вадзіцеляў аўтатранспарту ў нецвярозым стане за рулём, а таксама за перавышэнне хуткаснага рэжыму. Адпаведна затрымана за гэтыя правапарушэнні 5 і 90 вадзіцеляў. Канфісткавана на тэрыторыі Дзякавіцкага сельсавета 1,2 тоны самагоннай брагі. Вялася размова і пра дзейнасць дабраахвотных дружын па ахове правапарадку.


СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА.


Чарговая крытака ў адрас аграрыяў раёна паступіла ад старшыні райвыканкама за ўпушчэні па вытворчасці малака, пастаноўкі статка грамадскага статка на зімова-стойлавае ўтрыманне. Былі ўзняты і іншыя пытанні, якія тычыліся работы жывёлагадоўчай галіны – гэта і зніжэнне невытворчага выбыцця жывёлы, выкананне ветэрынарных мерапрыемстваў, добраўпарадкавання ферм і машынных двароў. Канкрэтныя тэрміны пастаўлены працаўнікам вёскі і па заканчэнню ўборкі кукурузы. Выканаць застаўшыйся аб’ём работ тут патрэбна да канца бягучага месяца.


САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА.


Пытанні, што былі ўзняты на апаратный нарадзе па лініі службы сацыяльнай абароны, найперш тычыліся падрыхтоўкі пячнога ацяплення да работы ва ўмовах зімы ў дамах грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу. Дзяржава нават аказала ім дапамогу. Яшчэ адно пытанне – выкананне Дэкрэта № 18. Не засталіся без увагі на нарадзе і праблема ўладкавання беспрацоўных.


ІНШАЕ.


На нарадзе разгледжаны таксама пытанні, звязаныя з работай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўнічага комплексу, а таксама з эканамічным развіццём рэгіёна. Па словах і кіраўніка раёна і выступоўцаў ёсць і тут праблемы, якія патрэбна вырашыць найхутчэё.


Падрыхтавана па матэрыялах райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.