Радуюць лічбы росту

За прайшоўшыя 9 месяцаў 2011 года калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Жыткавічлес» па многіх напрамках вытворча-фінансавай дзейнасці дабіўся значна большых здабыткаў, чым за аналагічны перыяд часу ў папярэднім годзе.


Калі летась выручка ад рэалізаванай таварнай прадукцыі склала 10287 мільёнаў рублёў, то сёлета вырасла да 15539 мільёнаў, што склала 151,1 працэнта. Сабекошт рэалізаванай таварнай прадукцыі і прыбытак ад рэалізацыі склалі адпаведна 130,5 і звыш 300 працэнтаў. Рэнтабельнасць рэалізаванай таварнай прадукцыі з 10,8 працэнта ў мінулым годзе вырасла да 27,4 працэнта ў бягучым. Пры даведзенай гадавой рэнтабельнасці продажу ў 9 працэнтаў за 3 кварталы года яна фактычна склала 17,9 працэнта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.