Зладзейскія “гастролі”

Поўным крахам скончыліся зладзейскія “гастролі” для двух грамадзян Украіны на тэрыторыі нашага палескага рэгіёна, дзе за параўнальна кароткі тэрмін учынілі крадзяжы ў некалькіх гарадах.


Дзейнічалі злодзеі нахабна, па адным і тым жа сцэнарыі. Хадзілі па арганізацыях і пільнавалі пакуль нехта з супрацоўнікаў траціў пільнасць і пакідаў без нагляду свае рэчы. Апошнія хутка станавіліся здабычай злодзеяў. У нашым раёне яны ўчынілі крадзяжы ў аддзеле культуры райвыканкама і лясгасе. У першай і другой установе ўловам злачынцаў сталі жаночыя сумачкі і асабістыя рэчы, што знаходзіліся ў іх. У адной з сумачак нават знаходзілася пластыкавая банкаўская картка з прапісаным на ёй пін-кодам. Злодзеі скарысталіся гэтым дарункам і знялі з рахунка работніцы ў банкамаце грошы. У пэўнай ступені гэтая акалічнасць разам з іншымі захадамі дапамагла супрацоўнікам міліцыі выйсці на след злодзеяў, скласці іх фотаробат. Пасля чаго злавіць гастралёраў не склала вялікай цяжкасці. Затрымалі іх на адным з пагранічных пераходаў, калі злачынцы пасля ўдалых зладзейскіх “гастроляў” вярталіся на радзіму.


Цяпер прававую ацэнку іх дзеянняў дасць следства.


Падрыхтавана па матэрыялах РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.