Адзначылі гадавіну Кастрычніка

94 угодкі Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў райцэнтры.


Прадстаўнікі раённай улады, прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскасці напярэдадні свята сабраліся ля помніка У. Леніну на ўрачысты мітынг. Яго адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Маркавіч Рагалевіч. Перад прысутнымі на мерапрыемстве выступіў і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Адам Прохаравіч Купрацэвіч. Ён шчыра павіншаваў усіх прысутных з гэтым святам, адзначыў, яго вялікую ролю для развіцця народаў Краіны Саветаў і цяперашняга станаўлення незалежнай Беларусі. Па словах Адама Прохаравіча, усе тыя станоўчыя заваяванні Кастрычніка і цяпер ляжаць у аснове грамадскага і палітычнага жыцця нашай краіны. Потым прадстаўнікі Жыткаўшчыны ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Уладзіміру Леніну.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.