Больш дзейсных спраў

Шматлікія пытанні жыццядзейнасці раёна разгледжаны на апаратнай нарадзе, якую правёў старшыня райвыканкама Мікалай Какора ў мінулы панядзелак.


Адміністрацыйная практыка і добраўпарадкаванне. Абмеркаванне гэтых надзённых тэм распачалося на нарадзе з заслухоўвання кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія на мінулым тыдні слаба або зусім не працавалі ў замацаваных вёсках. У ліку такіх прадпрыемстваў — ЖМЗ, ПМК –76 і іншыя. Таму старшынёй райвыканкама запатрабавана ў чарговы раз актывізаваць работу па навядзенні парадку на зямлі і ў населеных пунктах. Як адзначыў кіраўнік справамі райвыканкама Аляксандр Палтаран усімі службамі за мінулы тыдзень складзена 34 пратаколы і выдадзена 206 прадпісанняў. Усімі службамі за мінулы тыдзень зменшана колькасць пратаколаў і прадпісанняў. З пачатку года практычна кожнаму трэцяму жыхару раёна выдаваліся прадпісанні, ці пратаколы.


Даючы адзнаку адміністрацыйнай практыкі, Мікалай Какора зазначыў, што вынік гэтай дзейнасці ўжо павінен перарасці з колькасных паказчыкаў у якасць выканання выдадзеных прадпісанняў і пратаколаў. Вынік пакуль, па яго меркаванню, не зусім здавальняючы. Хібаў у добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна яшчэ дастаткова. Таму што з боку кіраўнікоў сельвыканкамаў і раённых службаў заніжана патрабавальнасць за выкананнем прадпісанняў і адміністрацыйных пратаколаў.


Надзвычайныя сітуацыі. За мінулы тыдзень на тэрыторыі раёна пажараў і надзвычайных сітуацый не было. Выратавальнікі ездзілі дапамагаць калегам тушыць пажар у суседні Лунінецкі раён.


Працавалі ў населеных пунктах і назіральныя камісіі. Асаблівы кантроль за бяспекай пражывання ў жыллі, дзе пражываюць шматдзетныя сем’і і сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама адзінокія пажылыя людзі.


Правапарадак. 135 заяў і зваротаў паступіла за мінулы тыдзень у аддзел унутраных спраў. Заведзена 21 крымінальная справа, шаснаццаць з іх раскрыты па гарачых слядах. Увага была нададзена на нарадзе пры абмеркаванні пытанняў правапарадку захаванасці дзяржаўнай маёмасці.


На дарогах раёна ўчынена пяць ДТП, затрымана пяць п’яных вадзіцеляў. Не абмінулі і праблему, якая тычыцца ўдзелу калектываў прадпрыемстваў і арганізацый у ДНД. На жаль, маюцца выпадкі, калі кіраўнікі арганізацый ігнаруюць гэтую дзейнасць.


Сельская гаспадарка. Сярод пытанняў, якія тычыліся работы сельскай гаспадаркі, што былі разгледжаны на нарадзе: уздым зябліва, вытворчасць малака, навядзенне парадку на вытворчых аб’ектах гаспадарак. Тут таксама, як адзначыў Мікалай Міхайлавіч, патрэбна яшчэ нямала папрацаваць.


Іншае. Акцэнт падчас разгляду пытанняў сацыяльнай абароны насельніцтва быў зроблены на нарадзе на выкананні Дэкрэта № 18. Практыка мінулага тыдня засведчыла, што так званыя абавязаныя бацькі пачалі не выходзіць на працу. Разгледжаны і пытанні дзейнасці камунальнай гаспадаркі, эканамічнага развіцця рэгіёна, працы галін культуры і адукацыі, медыцыны, а таксама будаўнічага комплексу. Зроблены акцэнт і на справах па развіццю аграэкатурызму на тэрыторыі раёна.


Падрыхтавана па матэрыялах райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.