Бомбу абясшкодзілі

Варонка дыяметрам пяць метраў і паўтара метра глыбінёй засталася на палігоне пасля падрыву боепрыпаса часоў Вялікай Айчыннай вайны. Правяла бліскуча гэтую аперацыю на тэрыторыі нашага раёна група размініравання з вайскавой часці ўнутраных войск МУС г. Гомеля.


Авіяцыйную бомбу вагой пяцьдзесят кілаграмаў знайшоў гаспадар сядзібы, што знаходзіцца ў райцэнтры па вуліцы Савецкая, 79, падчас выканання сельскагаспадарчых работ на агародзе. Там грамадзянін спілаваў старую яблыню. Калі ж пачаў выкопваць пень ад дрэва, наткнуўся на небяспечную знаходку. Толькі дзякуючы зладжанай працы спецыялістаў бомба была своечасова абясшкоджана.


Сёлета гэта ўжо пяты выпадак у раёне, калі Вялікая Айчыннай вайна нагадвае аб сабе страшнымі і небяспечнымі знаходкамі.


Боепрыпасы той пары выяўлялі не толькі ў райцэнтры, але і ў Кажановічах на вуліцы Міра (граната), у вёсцы Запясочча (артылерыйскі снарад), у аграгарадку Азяраны (мінамётная міна).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.