І прадукцыйнасць працы, і бяспека людзей

Тэхнічнае абнаўленне, якое праведзена кіраўніцтвам Жыткавіцкага лясгаса ўжо зараз дае выдатны плён на лесасеках.


Так, штомесячныя здабыткі працы машыністаў дрэванарыхтоўчай машыны “Харвестэр” Мікалая Гарбара і Ігара Дудзіча складае 3 тысячы кубічных метраў драўніны. Для параўнання: на сваёй тэхніцы яны замяняюць тры брыгады лесарубаў, кожная з якіх налічвае па тры чалавекі. Нельга не адзначыць і стараннасць на лесасеках Аляксандра Чарнагалова і Мікалая Царыкевіча, якія таксама працуюць на сучаснай тралёвачнай машыне “Фарвардэр”. З дзялянак яны вытралёўваюць да месцаў пагрузкі ўсю драўніну, што нарыхтоўваюць іх калегі на “Харвестары”. З пачатку года гэтымі працаўнікамі лясгаса ўжо нарыхтавана больш за 30 тысяч кубічных метраў драўніны. Сучасныя машыны дазваляюць кіраўніцтву лясгаса не толькі павышаць прадукцыйнасць працы на лесасеках, але і забяспечваць належную бяспеку людзям.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.