Канікулы з карысцю

Канікулы з карысцю правялі многія школьнікі нашага раёна.


Пасля добрага і змястоўнага адпачынку распачалі новую вучэбную чвэрць 200 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія падчас восеньскіх канікулаў знаходзіліся ў лагерах дзённага наведвання, што працавалі пры навучальных установах – шасці вясковых школах і гарадской гімназіі.


Нямала рабят правялі свой адпачынак у санаторыях. Гэта 126 вучняў Хільчыцкага вучэбна-педагагічнага комплексу, 41 – з Грэбянёўскай школы, па сем дашкольнікаў з Ленінскай і Рычоўскай навучальных устаноў. Усяго ж з пачатку бягучага года ў прышкольных лагерах, санаторыях і за мяжой адпачылі адпаведна больш за паўтары тысячы, пяцьсот і амаль чатырыста хлопчыкаў і дзяўчынак з нашага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.