Квітнець садам

Праграмай развіцця адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына” прадугледжваецца да 2015 года павялічыць плошчы пад садамі да 110 гектараў. Мясцовыя працаўнікі ўпэўнена ідуць да пастаўленай мэты.


Першыя дваццаць пяць гектараў маладога саду былі пасаджаны летась. Сёлета гэтая работа працягваецца. Ужо маладымі яблынькамі засаджана дваццацігектарная плошча. А ўсяго плануецца засадзіць імі бягучай восенню 30 гектараў. Пасадка вядзецца ўласнымі сіламі працаўнікоў і спецыялістаў таварыства. Адным словам, робіцца ўсё, каб квітнела Тураўшчына садамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.