Малазабеспечаным скідкі

Кіраўніцтва Жыткавіцкага спажывецкага таварыства з 1 лістапада ў магазінах “Зубраня” і “Паўднёвы” праводзіць дабрачынную акцыю.


Пенсіянерам, якія маюць малыя даходы, а таксама ветэранам вайны ў гэтыя дні падчас наведвання вышэйадзначаных гандлёвых кропак, незалежна ад велічыні сумы пакупкі, выдаюцца дысконтныя карты. Пры далейшых пакупках яны дазволяць іх уладальнікам мець скідкі на пакупкі ў гэтых магазінах. Такім чынам кіраўніцтва РайПА не толькі аказвае падтрымку маламаёмасным грамадзянам, але і павышае тавараабарот у сваіх гандлёвых кропках.


С. БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.