За вопытам з Украіны

Прыемныя ўражанні засталіся ў дэлегацыі працаўнікоў лясной гаспадаркі Чарнігаўскай вобласці ад наведвання вытворчых аб’ектаў Жыткавіцкага лясгаса. Гэты візіт адбыўся ў рамках абмену вопытам паміж лесаводамі ўкраінскага рэгіёна і Гомельскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.


На вытворчай базе лесагаспадарчай установы нашага раёна госці пазнаёміліся з работай лініі па распілоўцы драўніны, сушылкі, драбілкі, вытворчасцю палетаў. Тымі здабыткамі, якія паказалі гасцям жыткавіцкія лесаводы сваім калегам з Чарнігаўшчыны, гаспадары могуць ганарыцца. Па словах украінскіх кіраўнікоў лясной гаспадаркі, Гомельшчына за апошнія гады намнога апярэдзіла іх па многіх пазіцыях у лесагаспадарчай дзейнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.